wd wp Пошук:

Рэканструкцыя Поўдня

Руіны Рычманда, штат Вірджынія, пасля амерыканскай грамадзянскай вайны, нядаўна вызваленыя афра-амерыканцы, першае галасаванне ў 1867 годзе, Упраўленне Бюро па справах вольнаадпушчанікаў ў Мемфісе, штат Тэнэсі, Бунт у Мемфісе 1866 г.

Рэканструкцыя Поўдня ці Эра Рэканструкцыі — гістарычны працэс у гісторыі Злучанных Штатаў Амерыкі, які пакрывае перыяд часу з 1865 па 1877 гады. Ён мае два значэнні: першае звязана з гісторыяй ўсяе краіны з 1865 па 1877 гады пасля Грамадзянскай вайны ў ЗША; другое факусіруецца на пераўтварэнні краіны і грамадства ў паўднёвых штатах ЗША.

Пачынаючы з 1863 да 1877, абодва Прэзідэнты ЗША Аўраам Лінкальн і Эндру Джонсан займалі памяркоўныя пазіцыі, якая былі накіраваны на вяртанне Паўдня да нармальнавага жыцця, як мага худчэй, тады калі Радыкальная рэспубліканцы выкарыстовалі Кангрэс, каб блакаваць любыя спробы памяркоўных падыходаў вырашэння праблемаў Поўдня і усяляк спрабавалі усталяваць жосткія тэрміны правядзення рэформаў і даць правы вольнаадпушчанікам. Джонсан веў больш лаяльную палітыку ў адносінах да быўшых канфедэратаў, чым Лінкальн. Апошнія публічныя выступы Лінкальна сведчаць аб тым, што ён схіляўся да даванню выбарчых правоў некаторым вольнаапушчанікам, тады як Джонсан быў супраць гэтага.[1]

Джонсавы інтерпрытацыі палітыкі Лінкальна прэваліравалі да выбараў у Кангрэс 1866 года на Паўначы, якія потым далі радыкалам узяць кантроль над палітыкай, і адхіліць канфедэратаў ад улады, і даць правы вальнаадпушчанікам. Рэспубліканская кааліцыя прыйшла да ўлады на Поўдні і прыступіла да змены грамадства шляхам усталявання інстытута вольнай працы ў эканоміцы з дапамогай арміі ЗША і Бюро па справах вальнаадпушчанікаў. Бюро абараняла правы вольнаадпушчанікаў, дапагала заключаць кантракты на працу і будавала школы і царвы для ніх. Тысячы жыхароў Поўначы прыехалі на Поўдзень, у якасці місіянераў, настаўнікаў, прадпрымальнікаў і палітыкаў; варожыя элементы называлі іх “Сакваяжнікі”. Перабудова чугунікі была асноўная задачай, але з-за біжавога краху 1873 года так і не была выканана. Радыкалы, якія былі незадаволіны адмоўным стаўленнем Джонсана да палітыкі Рэканструкцыі, зрабілі імпічмэнт Джонсану, але гэтая акцыя праваліся з-за аднаго голоса ў Сенаце.

Прэзідэнт Уліс Грант падтрымліваў Радыкальныю Рэканструкцыю і здзяйсняў абарону Афраамерыканцаў на Поўдні праз Праваабарончыя акты. Грант разграміў Ку-клус-клан, але не здолеў устраніць нарастаючую напружанасць унутры Рэспубліканскай партыі паміж “Сакваяжнікамі” і “Скалавагамі” (карэнныя белыя жыхары Поўдня). Тым часам самазванныя кансерватары (у цесным супрацоўніцтве з Дэмакратычнай партыяй) стаялі ў апазыцыі рэспубліканскаму кіраванню. Яны крытыкавалі, шырока распаўсюджаную карупцыю сярод сакваяжнікаў і празмерныя дзяржаўныя траты і вялікія падаткаў.

Рэканструкцыя абгаворвалася яшчэ пад час вайны, а афіцыйна яна пачалася пасля выдання Пракламацыі аб вызваленні рабоў 1 студзеня 1863 года. Палітыка Рэканструкцыі была здзейснена пасля таго, як рабаўладальніцкі Поўдзень апынуўся пад уладай федэральнага войска.

Зноскі

  1. James M. Campbell and Rebecca J. Fraser (2008). Reconstruction: People and Perspectives. ABC-CLIO. p. 15.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гісторыя ЗША