.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ула То́йванен (шведск.: Ola Toivonen; нар. 3 ліпеня 1986, Дэгерфарс, Швецыя) — шведскі футбаліст фінскага паходжання, нападнік клуба «Мальмё» і нацыянальнай зборнай Швецыі. Мае досвед гульні на пазіцыях атакавалага паўабаронцы, адцягнутага і вылучанага нападніка і нават крайняга паўабаронцы. Дзякуючы высокаму росту добра гуляе галавой, але аддае перавагу гуляць нагамі[3]. У маладосці Тойванена параўноўвалі з Кімам Чэльстрэмам[4]. У апошнія гады сваіх выступаў за нідэрландскі ПСВ Эйндховен, дзе з’яўляўся капітанам каманды.
Уля з’яўляецца выхаванцам клуба «Дэгерфарс» з аднайменнага мястэчка[5], першы матч за асноўны склад якога правёў у 2003 годзе. У сезоне 2004 года «Дэгерфарс» заняў першае месца ў сваёй зоне трэцяга па ўзроўні дывізіёну і ў стыкавых матчах заваяваў месца ў другім па ўзроўні дывізіёне. У лістападзе 2005 года быў блізкі да пераходу ў стакгольмскі АІК[6], аднак гэты пераход не адбыўся.
У снежні 2005 года перайшоў у клуб найвышэйшай лігі «Эргрутэ» з Гётэбарга[7], сума трансферу склала больш за 1 млн крон. У лютым 2006 года галоўны трэнер «Эргрутэ» Зоран Лукіч высока ацаніў здольнасці Тойванена. Дэбютаваў Уля ў найвышэйшай лізе 1 красавіка 2006 года ў матчы першага туру супраць клуба ГАІС[8]. У наступным матчы, 10 красавіка супраць «Мальмё», забіў свой першы гол у найвышэйшай лізе.
У чэмпіянаце Швецыі 2006 года Тойванен 24 разы выходзіў у стартавым складзе, адзін раз на замену і адзін матч прапусціў з-за дыскваліфікацыі, забіў 6 галоў і аддаў 2 галавыя перадачы. Шведскі футбольны саюз абраў Тойванена «Пачаткоўцам года 2006»[9]. Паводле вынікаў сезона «Эргрутэ» заняў апошняе месца ў Альсвенскан і выбыў у Суперэтан. Кантракт Тойванена з клубам быў разлічаны яшчэ на 2 гады, але футбаліст не хаваў жаданне пакінуць каманду.
У снежні 2006 года перайшоў у «Мальмё», кантракт быў разлічаны на 4 гады[10], сума трансферу склала каля 6—7 млн крон[11]. Медыцынскае абследаванне выявіла ў Тойванена траўму калена, і з-за гэтага пераход быў пад пытаннем, але ўсё ж такі адбыўся. Трэнерскі штаб «Мальмё» меркаваў выкарыстоўваць Тойванена на пазіцыі цэнтральнага атакавалага паўабаронцы[12], замест траўмаванага Яры Літманена. Першы афіцыйны матч за «Мальмё» правёў 7 красавіка 2007 года ў першым туры чэмпіянату 2007 года. У матчы чацвертага туру супраць АІКа забіў першы гол за «нябесна-блакітных»[13].
У сярэдзіне студзеня 2009 года перайшоў у ПСВ[14], сума трансферу склала каля 4 млн еўра[15], 25% з якіх дасталіся «Эргрутэ», кантракт быў разлічаны на 3,5 года з заробкам больш за 5 млн крон у год «чыстымі»[16]. У складзе ПСВ гуляў суайчыннік Тойванена Андрэас Ісаксан. Дэбютаваў за нідэрландскі клуб 24 студзеня 2009 года ў матчы супраць «НАК Брэда», які скончыўся з лікам 2:2. У наступным матчы, супраць «Дэ Граафсхапу», забіў свой першы гол за ПСВ і аддаў 2 галавыя перадачы.
20 студзеня 2014 года Тойванен афіцыйна далучыўся да французскага клуба «Рэн», які выклаў за іграка 2,5 млн еўра[17].
У снежні 2006 года Ларс Лагербек уключыў Ула Тойванена, у той час іграка «Эргрутэ», у склад зборнай Швецыі для ўдзелу ў штогадовым студзеньскім турнэ па Амерыцы, у якім удзельнічаюць толькі ігракі скандынаўскіх клубаў[18]. Першы матч гэтага турнэ, 14 студзеня 2007 года супраць зборнай Венесуэлы, стаў для Тойванена дэбютным у зборнай. Аднак толькі ў жніўні быў упершыню выкліканы ў склад паўнавартаснай зборнай Швецыі на таварыскі матч супраць каманды Фінляндыі. У жніўні 2018 года Уля аб’явіў аб сканчэнні кар’еры ў нацыянальнай зборнай.
ПСВ:
«Мальмё»:
Бацька Улі, Юр’я Тойванен, з’ехаў у Швецыю з Фінляндыі ў 1960-я гады, каб працаваць на фабрыцы. Нягледзячы на фінскае паходжанне бацькі, Уля не размаўляе па-фінску[19].