wd wp Пошук:

Зборная Венесуэлы па футболе

Зборная Венесуэлы па футболе прадстаўляе Венесуэлу на міжнародных матчах па футболе. Кіруючай арганізацыяй зборнай выступае Венесуэльская федэрацыя футбола. Венесуэла — краіна з традыцыйна самым нізкім узроўнем развіцця футбола ва ўсёй Паўднёвай Амерыцы. Венесуэла — адзіная зборная, якая ўваходзіць у КАНМЕБОЛ, якая ні разу не прабівалася ў фінальную стадыю чэмпіянатаў свету.

Гісторыя

У 2000-я гады цікавасць да спорту, і да футболу ў прыватнасці, у краіне вырасла і зборная па футболе перастала займаць стабільнае апошняе месца ў рэгіянальных спаборніцтвах. На Кубку Амерыкі 2007, які ўпершыню прайшоў у Венесуэле, зборная ўпершыню за доўгія гады змагла выйсці з групы, але разгромна саступіла Уругваю ў 1/4 фіналу, што таксама было прызнана велізарным дасягненнем (у выніковай класіфікацыі гаспадары занялі ганаровае 6-е месца).

На Кубку Амерыкі 2011 зборная Венесуэлы дайшла да паўфіналу, дзе прайграла Парагваю ў серыі пасляматчавых пенальці. У матчы за 3-е месца «вінатынта» саступілі зборнай Перу з лікам 1:4. Гэты вынік стаў найлепшым у гісторыі зборнай Венесуэлы.

Зноскі

  1. Men’s RankingFIFA, 2014. Праверана 25 лістапада 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зборная Венесуэлы па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных