.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Улад Юліян Кірыкеш (рум.: Vlad Iulian Chiricheș; нар. 14 лістапада 1989, Бакэу, Румынія) — румынскі футбаліст венгерскага паходжання, абаронца італьянскага клуба «Сасуола» і нацыянальнай зборнай Румыніі.
Займацца футболам Улад пачаў у родным горадзе, але потым перайшоў у клуб «Ардзялул» з Клужа, дзе ў гэты ж час у акадэміі займаліся Міхай Рэдуц і Александру Максім. У 2007 годзе Кірыкеш далучыўся да акадэміі партугальскае «Бенфікі», дзе правёў 12 месяцаў. У 2008 гозе вярнуўся на радзіму, дзе спачатку выступаў за «Інтэрнацыянал», а потым за «Пандурый».
З 2012 года Улад з’яўляўся іграком сталічанага клуба «Сцяўа», які выклаў за іграка 1,2 млн еўра. 24 жніўня 2013 года румынскі клуб прадаўправы на іграка англійскаму «Тотэнхэм Хотспур» за 9,5 млн еўра[3]. Дэбют іграка за новы клуб прыпаў на матч Кубка лігі супраць «Астан Вілы», які скончыўся перамогаў «шпораў» з лікам 4:0.
30 ліпеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе абаронцы ў італьянскі клуб «Напалі»[4].
У верасні 2019 года быў арандаваны «Сасуола» з абавязацельствам выкупу[5], на наступны год стаў паўнавартасным іграком каманды.
Улад дэбютаваў за нацыянальную зборную Румыніі 2 верасня 2011 года ў матчы супраць зборнай Люксембурга[6].
«Сцяўа»: