wd wp Пошук:

Уладзіслаў Генадзевіч Калінін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калінін. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уладзіслаў Калінін (нар. 14 студзеня 2002, Новалукомль) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам на Чашніччыне, у юнацкім узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама». З 2019 года пачаў гуляў за дубль клуба, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У 2021 годзе стаў трэніравацца разам з асноўнай камандай. Дэбютаваў за «Дынама» 23 чэрвеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Ліды» (3:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. 4 ліпеня 2021 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з мазырскай «Славіяй» (4:0), аднак у далейшым працягваў гуляць за дубль.

Са жніўня 2022 года замацаваўся ў стартавым складзе асноўнай каманды.

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

27 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Казахстана (1:1).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019дубльДынамаБеларусь140
2020дубльДынамаБеларусь271
2021Д1ДынамаБеларусь10
2022Д1ДынамаБеларусь110

Зноскі

  1. 1 2 https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/kalinin-uladzislau
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2002 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новалукомлі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта