wd wp Пошук:

Уладзіслаў Алегавіч Ложкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ложкін. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уладзіслаў Ложкін (нар. 25 сакавіка 2002, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік мінскага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у магілёўскім «Дняпры», пазней далучыўся да школы мінскага «Дынама». З пачатку 2019 года пачаў выступаць за дубль клуба. 26 чэрвеня 2019 года ўпершыню з’явіўся на полі ў складзе асноўнай каманды «Дынама», выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (2:0). Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 5 ліпеня 2019 года ў матчы супраць барысаўскага БАТЭ (1:2), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваючыся да асноўнай каманды.

У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[2]. У першым жа матчы за новую каманду, 10 ліпеня супраць «Іслачы», аформіў дубль, чым дапамог «Смалявічам» здабыць перамогу з лікам 3:1. У далейшым стаў асноўным нападнікам каманды, хоць і не выратаваў яе ад вылету з Вышэйшай лігі. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смалявічы»[3].

У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з асноўнай камандай «Дынама», у выніку пачаў у яе складзе сезон 2021. Рэгулярна з’яўляўся ў аснове, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену.

Міжнародная кар’ера

У студзені 2019 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі прымаў удзел у Кубку Развіцця ў Мінску. У сакавіку 2019 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7) і быў заменены ў першым тайме.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019Д1ДынамаБеларусь10
2020 (1)Д1ДынамаБеларусь20
2020 (2)Д1СмалявічыБеларусь103
2021Д1ДынамаБеларусь264
2022Д1ДынамаБеларусь256

Зноскі

  1. 1 2 3 https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/lozhkin-uladzislau
  2. Игроки минского «Динамо» Халимончик, Демченко, Ложкин и Родионов перешли на правах аренды в «Смолевичи»
  3. 10 футболистов покинули “Смолевичи”
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2002 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 сакавіка