wd wp Пошук:

Уладзімір Яўгенавіч Ракоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ракоўскі. Уладзімір Яўгенавіч Рако́ўскі[1] (руск.: Владимир Евгеньевич Раковский; 5 снежня 1900 — 10 снежня 1987) — вучоны ў галіне хіміі цвёрдага паліва, член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1940), доктар хімічных навук (1948), прафесар (1951).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Маскве. Сын Я. У. Ракоўскага. У 1918 годзе скончыў гімназіяю і паступіў на прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта[2]. У сувязі з пераездам сям’і ў 1921—1923 гадах вучыўся ў Ташкенцкім універсітэце і адначасова працаваў асістэнтам на кафедры арганічнай хіміі[2]. У 1924 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт па спецыяльнасці фізіка-хімія. Выкладаў у Горнай акадэміі і Маскоўскім тарфяным інстытуце. У 1923—1926 гадах займаў пасаду малодшага навуковага супрацоўніка навукова-даследчай лабараторыі гідраторфу, аб’яднанай у 1926 годзе з Інтрофам. Тут у 1926—1938 гадах У. Я. Ракоўскі працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыі хімічнай перапрацоўкі смол. У 1930 годзе быў накіраваны ў камандзіроўку ў Германію і Швецыю. У 1938—1941 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара Інстытута торфу, аб’яднанага ў 1941 годзе з Усесаюзным навукова-даследчым інстытутам тарфяной прамысловасці. У 1941—1943 гадах У. Я. Ракоўскі кіраваў сектарам перапрацоўкі, а ў 1942 годзе годзе быў прызначаны дырэктарам Інстытута торфу Акадэміі навук БССР і займаў пасаду да 1946 года, таксама ў 1964—1969 гадах. Да 1959 года адначасова кіраваў кафедрай хімічнай тэхналогіі торфу Маскоўскага тарфянога інстытута[2]. У 1964—1969 гадах займаў пасаду загадчыка лабараторыі ў Калінінскім політэхнічным інстытуце, з 1970 года — у Маскоўскім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тарфяной прамысловасці, кіраваў лабараторыяй хіміі торфу.

Навуковая дзейнасць

У. Я. Ракоўскаму належаць навуковыя працы па хіміі і хімічнай тэхналогіі перапрацоўкі торфу, пытаннях паходжання цвёрдага паліва і нафты, тэорыі дэструкцыі прыродных палімераў і інш. Аўтар тэорыі спякання вугалёў[1].

Аўтар больш за 300 навуковых артыкулаў, 4 манаграфіі, каля 50 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы[2]. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны больш за 40 кандыдацкіх і 1 доктарская дысертацыі[2]. Уваходзіў у склад бюро навуковага савета Акадэміі навук СССР па выкапнёваму цвёрдаму паліву, навуковых саветаў па праблемах выкарыстання торфу і прадуктаў яго перапрацоўкі, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Химия твёрдого топлива»[2].

Сярод апублікаванага:

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2001
  2. 1 2 3 4 5 6 Копенкина Л. В. В. Е. Раковский (1900—1988) — основатель научной школы химической технологии торфа (к 115-летияю со дня рождения) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хімікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН БССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Цвярскога дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 10 снежня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута прыродакарыстання НАНБ
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі хімічнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў