wd wp Пошук:

Уладзімір Ягоравіч Саўчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саўчанка.

Уладзі́мір Яго́равіч Са́ўчанка (нар. 26 лютага 1952, в. Фралоўка Касцюковіцкага раёна, Магілёўская вобласць, БССР) — дзяржаўны дзеяч Беларусі, былы старшыня Гродненскага абласнога выканаўчага камітэта (20012010).

Біяграфія

У 1974 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.

Працаваў дырэктарам Брасаўскага сельгастэхнікума, Бранскай вобласці, Расія. Быў прарабам, начальнікам Круглянскага ДРБУ, старшынёй калгаса, пасля — старшынёй Круглянскага райвыканкама.

У 19961999 гадах — намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

З 1999 па 2001 год быў першым намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

5 лютага 2001 года быў прызначаны в. а. старшыні Гродзенскага аблвыканкама (у сувязі са смерцю Аляксандра Дубко).

29 сакавіка 2001 года Указам Прэзідэнта быў прызначаны старшынёй Гродзенскага аблвыканкама.[1]

25 студзеня 2010 года быў вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую работу.[2]

Праца на пасадзе старшыні Гродзенскага аблвыканкаму

Дзейнасць Уладзіміра Саўчанкі на чале Гродзенскай вобласці часта ацэньваецца негатыўна. У першую чаргу з яго асобай звязваюць руйнаванне гістарычнага цэнтру Гродна, а таксама наступ на мясцовую незалежную прэсу і яе ліквідацыю[крыніца?].

У 2005—2009 гадах была праведзеная «рэканструкцыя» Гродна пад кіраўніцтвам губернатара Уладзіміра Саўчанкі. Падчас «рэканструкцыі» быў знішчаны цэлы шэраг помнікаў гісторыі і культуры: магнацкі Палац на Падоле (помнік архітэктуры XVIII стагоддзя)[3], стайні Сцяпана Батуры (помнік архітэктуры XVI стагоддзя)[4], флігель палаца віцэ-адміністратара другой паловы XVIII стагоддзя. У тыя часы ён выконваў функцыю стайні і карэтнай. Гэты будынак быў самай старой аўтэнтычнай стайняй, якая захавалася на тэрыторыі Беларусі. Пасля трох месяцаў вырашэння лёсу флігеля, які цалкам захаваўся з 1794 году, яго зруйнавалі[5][6][7].

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавiка 2001 года №176 «Аб прызначэнні У.Я.Саўчанкі старшынёй Гродзенскага аблвыканкама» (руск.)
  2. Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 25 студзеня 2010 года № 46 «Аб вызваленні ад пасады У.Я.Саўчанкі»(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Страчаны палац на Падоле // harodnia.com
  4. Ценность, о которой не знали. 10 лет назад в Гродно разрушили здание XVI в.(недаступная спасылка) // hrodna.life
  5. В Гродно уничтожен очередной памятник истории // Эўрарадыё (руск.)
  6. В Гродно разрушен флигель дворца вице-администратора XVIII века Архівавана 27 верасня 2020. // naviny.by (руск.)
  7. У Горадні зносяць флігель XVIIІ стагодзьдзя // Наша ніва

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі