wd wp Пошук:

Уладзімір Шыманец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шыманец. Уладзімір Шыманец (15 мая 1911 — 27 жніўня 1977) — беларускі грамадскі дзеяч у Францыі, інжынер, мастак, міністр фінансаў БНР[2].

Біяграфія

Нарадзіўся 15 мая 1911 года ў Рызе, дзе ў той час працаваў яго бацька, што паходзіў з вёскі Засулле на Стаўпеччыне. Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915 г. сям’я была эвакуяваная ва ўкраінскае Дняпро, і толькі ў 1919 годзе ўдалося вярнуцца на радзіму ў Засулле. Уладзімір Шыманец вучыўся ў школе ў Негарэлым, апошнія класы — у Стоўпцах. Ад дзяцінства пачаў маляваць.

У 1932 годзе скончыў Віленскую тэхнічную школу. Па заканчэнні школы цягам году не мог знайсці працы і жыў з бацькамі, толькі пазней знайшлася праца ў Стоўпцах. У 1935 годзе ажаніўся. У 1938 годзе польскія ўлады перавялі яго ў Брэст.

У 1939 годзе здолеў уладкавацца ў Баранавічах, працаваў намеснікам начальніка электрастанцыі чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральная. Пасля прыходу саветаў быў арыштаваны — 23 кастрычніка 1940 г. Асуджаны 22 лютага 1941 г. «асобай нарадай» за «антысавецкую агітацыю» на 5 гадоў савецкіх канцлагераў у Омску, аднак адпраўцы туды перашкодзіў пачатак нямецка-савецкай вайны. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў у Баранавічах, публікаваў артыкулы пра архітэктуру.

З лета 1944 года разам з сям’ёй на эміграцыі. Спачатку апынуўся ў Даніі, у Капенгагене, дзе арганізаваў Згуртаванне беларусаў Даніі. У 1948 годзе з дапамогай Лявона Рыдлеўскага і Міколы Абрамчыка змог разам з сям’ёй пераехаць у Францыю. З 1952 года жыў у Сартрувілі пад Парыжам. Браў удзел у працы Аб’яднання беларускіх работнікаў у Францыі, Сусветнага аб’яднання беларускай эміграцыі (САБЭ), дзейнасці ўрада БНР (некаторы час займаў пасаду міністра фінансаў). Праз усё жыццё працягваў маляваць. Быў аўтарам праектаў паваенных марак БНР[3]. Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках у Сартрувілі, Версалі, Парыжы, у 1970-х некалькі выставак яго працаў былі арганізаваныя ў БІНіМам у Нью-Ёрку. Пісаў у эміграцыйнай перыёдыцы пра творчасць беларускіх мастакоў на эміграцыі.

Памёр 27 жніўня 1977 года ў Сартрувілі.

Сям’я

Цікавыя факты

Зноскі

  1. https://by.openlist.wiki/%D0%A8%D1%8B%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D0%B5%D1%86_%D0%A3%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%BC%D1%96%D1%80_%D0%90%D0%BB%D1%8F%D0%BA%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87_(1911)
  2. Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 27 жніўня. Уладзімір Шыманец, Уладзімір Клуніцкі
  3. Аўкцыён да 103-й гадавіны БНР: рарытэтныя кнігі, маркі, гравюры

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў дэпартаменце Івелін
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Памерлі ў 1977 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Мастакі Беларусі
Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
Памерлі 27 жніўня
Эмігранты ў Данію з Беларусі
Рэпрэсаваныя ў БССР
Інжынеры Беларусі
Нарадзіліся ў 1911 годзе
Нарадзіліся ў Рызе
Нарадзіліся 15 мая
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Асобы