wd wp Пошук:

Паўліна Сурвіла

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сурвіла. Паўліна Марыя Сурві́ла (2 лютага 1964, Мадрыд2020) — амерыканскі этнамузыколаг і мастачка беларускага паходжання. Доктар у галіне музыказнаўства, прафесар.

Біяграфія

Нарадзілася 2 лютага 1964 года ў Мадрыдзе. Дачка Янкі Сурвілы і Івонкі Шыманец-Сурвілы. Жыла ў Іспаніі, Францыі, з канца 1960-х г. у Канадзе, затым у ЗША. Служыла музыкай у канадскім войску. Скончыла ўніверсітэт у ЗША (штат Мічыган; 1992).

Выкладала ва ўніверсітэце Паўночнай Караліны. Даследавала беларускую музыку Мінска, Палесся, Беласточчыны і іншых мясцін. Займалася жывапісам (найбольш значная мастацкая выстаўка ў 1996 у штаце Агая, ЗША), малявала на беларускія сюжэты. Аўтар шэрагу публікацый у амерыканскім друку пра беларускую традыцыйную і рок-музыку.

З’яўлялася выканаўчым дырэктарам створанага ў 2007 годзе Цэнтра беларускіх даследаванняў у Канзасе. Паўліна Сурвіла арганізавала дзясяткі навуковых канфэрэнцый, семінараў, лекцый, прысвечаных гісторыі і сучаснасці Беларусі. Была сябрам Рады БНР.

Памерла ў красавіку 2020 года на 57-м годзе жыцця ад цяжкай хваробы. У Паўліны Сурвілы застаўся муж Эрык, прафесар музыкі, музыкант, і два сыны[2].

Зноскі

  1. https://www.wartburg.edu/people/maria-survilla/
  2. svaboda.org

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мадрыдзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Аяве
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мічыганскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты праграмы Фулбрайта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных