wd wp Пошук:

Уладзімір Уладзіміравіч Крук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крук. Уладзімір Уладзіміравіч Крук (нар. 23 верасня 1957, в. Вызваленне Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію і аспірантуру, інжынер-эканаміст. Працоўную дзейнасць пачаў электраманцёрам Мінскага камбіната сілікатных вырабаў. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў наладчыкам-брыгадзірам тэхналагічнага абсталявання Мінскага вытворча-тэхнічнага аб’яднання «Інтэграл», начальнікам арганізацыйнага аддзела творчага цэнтру савецка-амерыканскай праграмы «Дзеці — творцы ХХІ стагоддзя» прадпрыемства «Інтурсервіс» у горадзе Мінску, генеральным дырэктарам вытворчага прадпрыемства «Магма-1», старшынёй рэдакцыйнага савета газет «Дорожный патруль», «Гастроном», «Экспресс-контакт», выканаўчым дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства Гандлёвы Дом «ЛУКойл», намеснікам камерцыйнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Палімір».

З’яўляўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання — членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы і другога склікання — намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Граматай Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі[2].

Зноскі

  1. КРУК ВЛАДИМИР ВЛАДИМИРОВИЧ Архівавана 18 лютага 2020.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»