Уладзімір Сямёнавіч Башарымаў (нар. 5 студзеня 1957, в. Янова, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Скончыў у 1980 годзе Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт.
Працаваў начальнікам кантрольна-рэвізійнага Упраўлення службы кантролю Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У 1995 годзе быў выбран дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад Веткаўскай выбарчай акругі № 91 Гомельскай вобласці[2].