wd wp Пошук:

Уладзімір Пятровіч Платонаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Платонаў. Уладзімір Пятровіч Платонаў (нар. 1 снежня 1939, вёска Стайкі, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі матэматык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972; член-карэспандэнт з 1969), акадэмік АН СССР (1987), Расійскай АН (1991), член Хенаньскай акадэміі навук (1990), замежны член Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук (1993), прафесар (1968), доктар фізіка-матэматычных навук (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1982).

Біяграфія

Cкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1961). У 1963—1971 гадах старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1971 года загадчык лабараторыі Інстытута матэматыкі АН БССР, у 1977—1992 гадах дырэктар гэтага інстытута. У 1987—1992 гадах прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, у 1992—1996 гг. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута матэматыкі НАН Беларусі. У цяперашні час галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута сістэмных даследаванняў Расійскай АН і Матэматычнага інстытута імя В. А. Сцяклова РАН. Старшыня Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР (1988—1991), галоўны рэдактар часопіса Даклады АН БССР (1987—1992). Член Прэзідыума АН СССР (1989—1991). У 1989—1991 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. У 1985—1990 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Навуковая дзейнасць

Даследаванні па алгебры, алгебраічнай геаметрыі, алгебраічнай тэорыі лікаў, групах Лі, лінейных групах і тапалагічнай алгебры, прыкладной алгебры і крыптаграфіі. Вырашыў праблему моцнай апраксімацыі ў алгебраічных групах і праблему Кнезера-Тытса. Распрацаваў прыведзеную К-тэорыю і вырашыў на гэтай аснове праблему Танака-Артына. Вырашыў праблему рацыянальнасці спінорных многаўтварэнняў. Даследаваў лакальна-глабальны прынцып, згодна з якім будова груп, зададзеных над арыфметычнымі палямі, вызначаецца будовай іх лакалізацый над адпаведнымі папаўненнямі. Даказаў асноўную апраксімацыйную тэарэму для лінейных груп з канечным лікам утваральных. Адкрыў новы лакальна-глабальны прынцып для функцыянальных гіперэліптычных палёў, акрэсленых над полем алгебраічных лікаў. Сумесна з вучнямі вырашыў праблему рацыянальнасці для групавых алгебраічных разнастайнасцей над лакальнымі і глабальнымі палямі; пабудаваў тэорыю канечнамерных гензеленых цел; рашыў праблему Гротэндыка аб праканечных папаўненнях груп і праблему цвёрдасці для арыфметычных падгруп алгебраічных груп з радыкалам; развіў мультыплікатыўную тэорыю канечнамерных цел; рашыў праблему арыфметычнасці для поліцыклічных груп; развіў новы падыход да кангруэнц-праблемы, заснаваны на аналізе камбінаторных уласцівасцей арыфметычных груп.

Прэміі і ўзнагароды

Навуковыя працы

Зноскі

  1. Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута матэматыкі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
Катэгорыя·Матэматыкі СССР
Катэгорыя·Матэматыкі Беларусі
Катэгорыя·Члены Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ