У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дражын. Уладзі́мір Не́сцеравіч Дра́жын (25 верасня 1947, в. Дражна Старадарожскага раёна, Мінская вобласць) — беларускі палітык і дыпламат. Ганаровы грамадзянін Нясвіжа (2002).
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання.
Старшыня Нясвіжскага райвынкама ў 1990—1998 гадах.
З 24 верасня 2001 года да 27 снежня 2005 года быў намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[1][2]. У 2005—2006 гадах — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання [3].
13 сакавіка 2006 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і паслом у Фінляндскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве[4].
5 верасня 1997 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[5], а 11 сакавіка 2008 года — Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[6].
Са снежня 2014 года быў абраны старшынёй Беларускай асацыяцыі гольфа[7].
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (Беларуская праваслаўная царква; 2012)[8].