wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Шыцік

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Шыцікі.

Уладзі́мір Мікала́евіч Шы́цік (31 жніўня 1922, Шклоў Магілёўскай вобласці — 15 студзеня 2000) — беларускі журналіст, пісьменнік, член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1962 года.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1940—1943 гадах вучыўся ў Маскоўскім электратэхнічным інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, а затым у Куйбышаўскім індустрыяльным інстытуце. У снежні 1944 года вярнуўся ў Шклоў, працаваў тэхнікам-канструктарам на папяровай фабрыцы «Спартак». Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1949). У 1949—1952 гадах супрацоўнік рэдакцыі газеты «Сталинская молодежь», 1953—1964 — рэдакцыі газеты «Калгасная праўда» (1962—1990 — «Сельская газета»), 1965—1966 — адказны сакратар газеты «Літаратура і мастацтва», 1978—1983 — карэспандэнт «Сельскай газеты». Член СП СССР (з 1962).

Творчасць

Дэбютаваў апавяданнем у 1952 годзе (газета «Сталинская молодежь»). Значнае месца ў творчасці У. Шыціка займала фантастыка. Першая апублікаваная аповесць «Назаўсёды» выйшла ў 1958 годзе ў часопісе «Полымя». Аўтар аповесцей «Сосны адшумелі свае» (1960), «Апошняя арбіта» (1962), «Майская раніца» (1963), зборнікаў фантастычных апавяданняў і аповесцей «Зорны камень» (1967), «Парсекі за кармой» (1970), «У час не вярнуліся» (1975), «Масткі над абрывам» (1977), кніг фантастыкі і дэтэктываў «Другая версія» (1979), «Трансплутонавыя афеліі» (1982), «Левы рэйс» (1983), «Ускосныя доказы» (1985), «Камандзіроўка ў сваім горадзе» (1989), «Падстаўка» (1990), апавядання для дзяцей «Як малако на стол прыйшло» (1979).

Прызнанне

Узнагароджаны медалём.

Бібліяграфія твораў фантастыкі

Кнігі

Публікацыі ў перыёдыцы

Крытыка

Некралог

Зноскі

  1. 1 2 Уладзімір Шыцік // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шклове
Катэгорыя·Выпускнікі СамДТУ
Катэгорыя·Выпускнікі МІІТа
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 жніўня
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Сельская газета»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Знамя юности»
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 15 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ