wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Палуян

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Палуян. Уладзі́мір Мікала́евіч Палуя́н (нар. 11 лютага 1961, Некрашэвічы, Турэцкі сельсавет, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь (2009—2014).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1988), Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2006).

У 19821988 гадах працаваў на МТЗ фрэзэроўшчыкам, наладчыкам, сакратаром камітэту камсамола.

У 19911994 гадах — дырэктар шматпрофільнага малога прадпрыемства «Цімэн» у Мінску.

У 19941997 гадах — вядучы спецыяліст, галоўны эксперт Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь.

У 19972002 гадах — галоўны спецыяліст, начальнік упраўлення, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Камітэту дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь.

У 20022004 гадах — начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Кастрычніцкім раёне Мінску.

З 2004 года — першы намеснік Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

З 4 снежня 2009 да 27 снежня 2014 года — Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

Санкцыі ЕС

10 кастрычніка 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[1]. Міністр па падатках і зборах рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года быў прызначаны адказным за дзейнасць падатковых органаў, якія падтрымалі крымінальную справу супраць праваабаронцы Алеся Бяляцкага, выкарыстоўваючы падставу у выглядзе ўхілення ад сплаты падаткаў[2].

Зноскі

  1. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.) . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  2. .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex(англ.) бел., 2012

Літаратура

(1933—2008). — Мн.: БГЭУ, 2008. — С. 293. — ISBN 978-985-484-515-9.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Супрацоўнікі Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Міністры па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Некрашэвічах