wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Нічыпаровіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нічыпаровіч.

Уладзі́мір Мікала́евіч Нічыпаро́віч (15 лістапада 1934; г.п. Астрына, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць, БССР — 29 снежня 2002; Мінск, Рэспубліка Беларусь) — дзяржаўны дзеяч Беларусі. Міністр статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь (19941998).

Біяграфія

У 1967 годзе скончыў БДІНГ імя В. У. Куйбышава, а ў 1982 годзе — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

У 1952 годзе загадваў аргінструктарскім аддзелам Васілішкаўскага райкама ЛКСМБ Гродзенскай вобласці. Адслужыўшы ў арміі, у 1957 годзе стаў старшынёй Камітэта па фізічнай культуры і спорце Васілішкаўскага райвыканкама, затым кіраваў Шчучынскім раённым саветам Саюза спартыўных таварыстваў і арганізацый Гродзенскай вобласці. У 1963 годзе быў прызначаны інспектарам-арганізатарам парткама ў Шчучынскім вытворчым калгасна-саўгасных кіраванні, затым — інструктарам Шчучынскага райкама КПБ Гродзенскай вобласці. У 1965 годзе ўзначаліў планавую камісію Шчучынскага райвыканкама Гродзенскай вобласці. У 1967 годзе перайшоў у сістэму Дзяржплана БССР, працаваў старшым эканамістам, пазней — намеснікам начальніка аддзела. У 1975 годзе быў запрошаны ў апарат ЦК КПБ інструктарам, затым загадчыкам сектара, намеснікам загадчыка аддзела. У 1980 годзе заняў пасаду начальніка Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення БССР, у 1987 годзе — Старшыні Дзяржаўнага камітэта БССР па статыстыцы і аналiзу, у 1994 годзе — Міністра статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. З 1999 года працаваў эканамічным саветнікам міністра.

Абіраўся членам прэзідыума кантрольнай камісіі КПБ (1990), дэлегатам XXIX і XXX з’ездаў КПБ, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР дзясятага і адзінаццатага скліканняў[1].

Памёр у 2002 годзе, пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Узнагароды

Зноскі

  1. http://www.bseu.by:8080/bitstream/edoc/71071/1/BGEU_v_biografiyakh_vypusknikov_i_prepodavateley.pdf
  2. https://nagrady.by/persona/77764/
Тэмы гэтай старонкі (19):
Памерлі ў 2002 годзе
Асобы
Памерлі 29 снежня
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі ў Мінску
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
Выпускнікі БДЭУ
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
Нарадзіліся ў Беларусі
Нарадзіліся 15 лістапада
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Нарадзіліся ў 1934 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»