wd wp Пошук:

Уладзімір Кірылавіч Саўчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саўчанка. Уладзімір Кірылавіч Саўчанка[1] (нар. 27 верасня 1939) — вучоны-генетык, доктар біялагічных навук (1977), прафесар (1987), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989)

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Хмяльное Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. У 1962 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава. У 1965—1978 гадах на пасадзе малодшага, старшага навуковага супрацоўніка, у 1979—1990 гадах — загадчыка лабараторыі ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі Акадэміі навук БССР. У 1980—1990 гадах старшыня Беларускага Нацыянальнага камітэта па праграме ЮНЕСКА «Чалавек і біясфера». У 1990—2002 гадах галоўны праграмны спецыяліст сектара прыродазнаўчых навук ЮНЕСКА[2]. З 2003 года У. К. Саўчанка ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на пасадзе галоўнага навуковага супрацоўніка. З 2010 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі[2].

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац у галіне агульнай біялогіі, генетыкі, геномікі і экалогіі. Увёў паняцці генасфера, ценагенетыка і ценагеноміка[2]. Распрацаваў метады генетычнага аналізу і сінтэзу поліплоідных папуляцый, пакет камп’ютарных праграм генетычнага аналізу ў селекцыйных цэнтрах Беларусі і краін СНД і інш. Арганізаваў міжнародную Чарнобыльскую экалагічную навуковую сетку ЮНЕСКА для міждысцыплінарных даследаванняў экалагічных наступстваў Чарнобыльскай катастрофы[2].

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 14 манаграфій, 3 вынаходстваў[2]. Сярод апублікаванага:

Узнагароды

Узнагароджаны шэрагам медалёў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1984 года за цыкл работ «Генетыка гетэрозісу і шляхі яго выкарыстання ў селекцыі раслін»[2].

Зноскі

  1. Беларусь, 1995
  2. 1 2 3 4 5 6 Члены-карэспандэнты: САЎЧАНКА Уладзімір Кірылавіч // НАНБ

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Генетыкі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАНБ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Эколагі Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Эколагі СССР
Катэгорыя·Постаці ЮНЕСКА
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Генетыкі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак