wd wp Пошук:

Уладзімір Гаўрылавіч Еўтух

Уладзі́мір Гаўры́лавіч Е́ўтух (3 студзеня 1932, в. Заполле Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці, Беларуская ССР — 7 красавіка 2010, г. Мінск) — беларускі савецкі грамадска-культурны дзеяч, архітэктар. Кандыдат тэхнічных навук (1979). Старшыня Дзяржбуда БССР, першы намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, прэзідэнт ЗАТ «Інвест-Сістэм», дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, народны дэпутат СССР.

Біяграфія

Уладзімір Гаўрылавіч Еўтух нарадзіўся 3 студзеня 1932 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Заполле Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці Беларускай ССР. У 1939 годзе Уладзімір Еўтух становіцца вучнем пачатковай школы в. Заполле, у 1950 годзе заканчвае 10 класаў Карэліцкай сярэдняй школы. З 1950 па 1953 гады курсант Маскоўскага ваенна-інжынернага вучылішча ў Калінінградзе. Па заканчэнні вучылішча яму прысвойваюць званне лейтэнанта і накіроўваюць у вайсковую часць горада Маладзечна, дзе ён служыць камандзірам сапёрнага ўзвода. У 1955 годзе звальняецца з шэрагаў Савецкай Арміі па стану здароўя.

У 1962 годзе завочна скончыў будаўнічы факультэт Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва.

Працоўны шлях Уладзімір Еўтух пачаў у 1956 годзе, пачаўшы майстрам завода зборнага жалезабетону № 6 трэста № 2 «Будіндустрыя». Член КПСС з 1956 года[1]. З 1960 па 1963 гады — начальнік лабараторыі, начальнік цэха, вытворчасці, сакратар парткама домабудаўнічага камбіната № 1 Мінпрамбуда БССР. З 1963 па 1966 гады — намеснік загадчыка аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі Мінскага прамысловага абкама КПБ, з 1965 года — загадчык аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі Мінскага гаркама КПБ. З 1966 па 1969 год — кіраўнік будаўнічага трэста № 4 Мінпрамбуда БССР горада Мінска. З 1969 па 1975 год — загадчык аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі ЦК КПБ. З 1975 па 1979 год — загадчык сектара прамысловага і транспартнага будаўніцтва аддзела будаўніцтва ЦК КПСС.

У 1971—1975 гадах дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

З 1979 па 1986 гады — старшыня Дзяржбуда БССР[2]. Сябра Беларускага саюза архітэктараў з 1980 года[3].

З 1986 па 1990 гады — першы намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР[3].

З 1990 года — пенсіянер (пенсія саюзнага значэння, з 1994 года за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь). Пасля сыходу на пенсію, прадоўжыў працоўную дзейнасць. З 1991 па 1992 гады — саветнік Дзяржбуда БССР. З 1992 па 1994 год — прэзідэнт Беларускай інжынерна-камерцыйнай асацыяцыі забудоўшчыкаў. З 1994 па 1996 гады — прэзідэнт закрытага акцыянернага таварыства «Інвест-Сістэм». З 1996 па 1999 гады — старшыня праўлення АКБ «Беларускі Біржавы Банк».

З 1990 па 2010 год з’яўляўся таксама старшынёй Камітэта па мясцовым аблігацыйных пазыках пры Праўленні адкрытага акцыянернага таварыства «Белбізнесбанк», старшынёй назіральнага Савета закрытага акцыянернага таварыства «Інвест-Сістэм».

Уладзімір Еўтух памёр 7 красавіка 2010 г. на 79-м годзе жыцця ў г. Мінску[4]. Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска.

Дзейнасць

Кіраваў будаўніцтвам Палаца спорту, комплексу Белдзяржуніверсітэта, павільёна ВДНГ БССР, жылых раёнаў па праспекце Пушкіна, Зялёны Луг у Мінску. Праводзіў даследаванні па арганізацыйна-тэхналагічных асновах фарміравання структур вытворча-будаўнічых аб’яднанняў, укараненні дасягненняў навукі, тэхнікі і перадавога досведу, павышэнні эфектыўнасці вытворчасці, прымяненні новых метадаў планавання і эканамічнага стымулявання, па зніжэнні рэсурсаёмістасці будаўніцтва на аснове дамоўных коштаў[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Евтух Владимир Гаврилович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  2. Біяграфія Уладзіміра Гаўрылавіча Евтуха Архівавана 5 верасня 2014. на афіцыйным сайце Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь
  3. 1 2 Еўтух Уладзімір Гаўрылавіч // Пяткевіч А. М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: Даведнік.. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 356 с.
  4. Евтух Владимир Гаврилович (некролог)(нявызн.) (недаступная спасылка). «Рэспублика» (9 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2014. Праверана 5 верасня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Кандыдаты тэхнічных навук
Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне
Памерлі 7 красавіка
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Памерлі ў 2010 годзе
Кавалеры ордэна Леніна
Памерлі ў Мінску
Нарадзіліся 3 студзеня
Выпускнікі Маскоўскага ваеннага інжынернага вучылішча
Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (1921—1940)
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Нарадзіліся ў 1932 годзе
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Першыя намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
Члены КПСС
Народныя дэпутаты СССР
Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Члены Беларускага саюза архітэктараў
Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Выпускнікі БНТУ
Члены бюро ЦК КПБ
Асобы