wd wp Пошук:

Уладзімір Віктаравіч Шкатэлаў

Уладзімір Віктаравіч Шкатэ́лаў[1] (руск.: Владимир Викторович Шкателов; 7 (19) мая 1861 — 7 кастрычніка 1940) — вучоны ў галіне лесахіміі і хімічнай тэхналогіі, доктар хімічных навук (1889), прафесар (1883), акадэмік Акадэміі навук БССР (1929), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1938).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Скончыў першую класічную гімназію і ў 1878 годзе паступіў на хімічнае аддзяленне Імператарскага Маскоўскага тэхнічнага вучылішча, якое скончыў у 1884 годзе. З 9 лістапада 1886 года асістэнт Пятроўска-Разумоўскай сельскагаспадарчай акадэміі (Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева)[2]. Абараніў дысертацыю на тэму «О химическом составе смол». У 1893—1914 гадах ардынарны прафесар Новаалександрыйскага інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства[2]. З пачаткам Першай сусветнай вайны эвакуіраваўся разам з інстытутам у Харкаў і ў 1919 годзе па прапанове Савета Харкаўскага сельскагаспадарчага інстытута атрымаў званне заслужанага прафесара[2]. У ліпені 1923 года У. В. Шкатэлаў пераязджае ў Мінск і пачынае працу на кафедры сельскагаспадарчай і лясной тэхналогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі[2]. З 1925 года, пасля стварэння ў Горках Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі, працуе ў ёй. У 1930 годзе У. В. Шкатэлаў Прызначаны на пасаду дырэктара Навукова-даследчага інстытута хіміі Акадэміі навук БССР у Мінску. Потым пераязджае ў Гомель і ў 1934 годзе стварае і становіцца кіраўніком лесахімічнай групы Інстытута хіміі Акадэміі навук БССР[2]. У 1938 годзе вяртаецца ў Мінск і кіруе лесахімічнай лабараторыяй Інстытута хіміі[2].

Памёр У. В. Шкатэлаў 7 кастрычніка 1940 года. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску[3].

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па даследаванні хімічнага складу і будовы натуральных смаляных кіслот і шкіпінараў. Праводзіў першыя даследаванні па падсочцы хвоі ў розных рэгіёнах Расіі[2]. Распрацаваў тэхналагічныя працэсы на першых у Беларусі каніфольна-шкіпінарных заводах (у Бабруйску і Барысаве[2]).

Сярод апублікаваных прац:

Зноскі

  1. Беларусь, 1995
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Владимир Викторович Шкателов (руск.)  // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі
  3. Сергей Сабадаш Патриарх // Проза.ру (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі МДТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1861 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
Катэгорыя·Памерлі 7 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Хімікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Выкладчыкі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Хімікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»