wd wp Пошук:

Уладзімір Віктаравіч Дзялендзік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзялендзік. Уладзімір Віктаравіч Дзяле́ндзік (нар. 29 студзеня 1952, в. Зажэвічы, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — беларускі бізнесмен.

Біяграфія

Скончыў Кіеўскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «бухгалтар-эканаміст», Міжнародную акадэмію інфармацыйных тэхналогій.

У 2000—2004 і 2004—2008 гадах выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 2-га і 3-га скліканняў.

Заснавальнік кампаніі «Дарыда». Утрымліваў футбольную каманду «Дарыда».

Жанаты, мае дачку.

Погляды

Падтрымлівае палітыку Аляксандра Лукашэнкі, выступае катэгарычна супраць аб’яднання з Расіяй і адзінай валюты. Падтрымлівае беларускую мову[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Беларусі, ордэнамі Свяціцеля Кірылы Тураўскага і Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай Беларускай праваслаўнай царквы. Мае падзяку Прэзідэнта Беларусі за актыўны ўдзел у развіцці айчыннага спорту і ўдасканаленне спартыўнай базы ў краіне.

Зноскі

  1. «Аляксандр Рыгоравіч, не ідзі на аб’яднанне з Расіяй!» Агнявое інтэрв’ю з уласнікам «Дарыды», мільянерам Уладзімірам Дзялендзікам

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 студзеня