wd wp Пошук:

Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў

Уладзімір Васільевіч Гніламё́даў (нар. 26 снежня 1937, в. Кругель, Палескае ваяводства, Польская Рэспубліка (цяпер Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь)[1]) — беларускі літаратуразнавец, крытык, пісьменнік[1]. Доктар філалагічных навук (1987), прафесар (1991). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (2003; член-карэспандэнт — з 1994). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1972).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута (1959). Служыў у Савецкай Арміі (1959—1961). Працаваў завучам Тамашоўскага дзіцячага дома, настаўнікам Камароўскай сярэдняй школы Брэсцкага раёна[1].

У 1962—1969 гадах аспірант, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР.

У 1965 скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР і быў залічаны навуковым супрацоўнікам гэтага ж інстытута. У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю (Інстытут літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР — «Праблема традыцый і наватарства ў сучаснай беларускай лірыцы»).

У 1969—1976 гадах — інструктар аддзела культуры, загадчык сектара мастацкай літаратуры ЦК КПБ[1]. З 1976 года — намеснік дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР па навуковай рабоце[1]. З 1977 года адначасова загадчык аддзела Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларускай ССР[1]. Член СП СССР з 1972.

У 1987 годзе абараніў доктарскую дысертацыю (Інстытут літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР — «Сучасная беларуская паэзія: творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс».

З 1998 года — дырэктар, з 2006 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

З 2008 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2].

Цяпер працуе галоўным рэдактарам выдавецтва «Галіяфы».

Навуковая і педагагічная дзейнасць

У друку выступае як крытык і літаратуразнавец з 1962 года[1].

Вывучае гісторыю, тэорыю і метадалогію беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі XX стагоддзя, творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, І. Мележа, А. Куляшова, П. Броўкі, М. Танка, А. Пысіна, П. Панчанка, В. Зуёнка.

Падрыхтаваў 14 кандыдатаў навук.

Выдаў брашуры «Лірычны летапіс часу» (1967), «Ленін у сэрцы» (1968), «Сучасная беларуская паэзія» (1969), «Пафас жыццесцвярджэння: Вобраз чалавека актыўнай жыццёвай пазіцыі ў сучаснай беларускай паэзіі» (1985)[1]. Аўтар манаграфіі «Традыцыі і наватарства» (1972), «Сучасная беларуская паэзія: Творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс» (1983), «Іван Мележ: Нарыс жыцця і творчасці» (1985), зборнікаў літаратурна-крытычных артыкулаў «Упоравень з часам» (1976), «Як само жыццё» (1980), «Ля аднаго вогнішча» (1984), «Класікі і сучаснікі» (1987), «Ад даўніны да сучаснасці» (2001), «Я. Купала. Жыццё і творчасць» (2002). Адзін з аўтараў кнігі «У. І. Ленін і Кастрычніцкая рэвалюцыя ў беларускай літаратуры» (з С. Лаўшуком, Л. Савік, 1987).

Грамадская дзейнасць

Уваходзіць у склад Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, уваходзіў у склад Грамадскага савета пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Мастацкая творчасць

Бібліяграфія

Аўтар больш 300 публікацый, сярод якіх 11 манаграфій.

Адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя» ў 4 тамах (5 кнігах) (1999—2003).

Узнагароды

Лаўрэат Літаратурнай прэміі ў галіне крытыкі імя Уладзіміра Андрэевіча Калесніка за кнігу «Янка Купала : Новы погляд» (1996) і і прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2005).

Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (2017)[3].

Узнагароджваўся ордэнам Францыска Скарыны (2009), медалямі[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Гниломёдов Владимир Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 153. — 737 с.
  2. Уладзімір Гніламёдаў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 146.
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 373 «Аб узнагароджанні» (нявызн.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (10 кастрычніка 2017).
  4. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 6 лютага 2009 г. № 74.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі СССР
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Беларусісты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Камянецкім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты Літаратурнай прэміі ў галіне крытыкі імя Уладзіміра Андрэевіча Калесніка
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»