wd wp Пошук:

Уладзімір Васілевіч Русакевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Русакевіч. Уладзі́мір Васі́левіч Русаке́віч (нар. 13 верасня 1947, в. Выганашчы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі палітык, міністр інфармацыі Беларусі (2003—2009).

Біяграфія

Нарадзіўся 13 верасня 1947 года ў вёсцы Выганашчы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Беларус.

У 1970 годзе з адзнакай скончыў біёлага-хімічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута, Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1983), Мінскую ВПШ (1983). Ганаровы доктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А. С. Пушкіна (1994), доктар філасофіі Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (1998). Валодае нямецкай, польскай мовамі.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1963 годзе загадчыкам бібліятэкай, настаўнікам у Хатыніцкай сярэдняй школе Ганцавіцкага раёна. Быў дырэктарам Турнянскай васьмігадовай школы Івацэвіцкага раёна (1970—1971).

Займаў шэраг кіруючых пастоў у камсамольскіх, партыйных, савецкіх органах улады: быў старшынёй Ганцавіцкага райвыканкама, намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама.

З 1994 года — намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[1] (курыраваў культуру, адукацыю, навуку, спорт, ахову здароўя, сацыяльную абарону), затым першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1997—2000, курыраваў пытанні кадравай работы)[2].

З ліпеня 2000 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы[3].

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь N 351 ад 6 жніўня 2003 года прызначаны Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[4].

4 снежня 2009 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вызвалены ад пасады Міністра інфармацыі[5].

Дэпутат раённага, абласнога Саветаў дэпутатаў (1973—1994), Вярхоўнага Савета Беларусі (1990—1995), член Камісіі па пытаннях работы Саветаў народных дэпутатаў і развіцця самакіравання; з сакавіка па снежань 1994 года — намеснік старшыні Вярхоўнага Савета; народны дэпутат СССР (1991).

Узнагароды

Сям’я

Жанаты, трое дзяцей.

Зноскі

  1. [http://old.bankzakonov.com/obsch/razdel192/time8/lavz7108.htm(недаступная+спасылка) Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 1994 № 262 «Аб прызначэнні У. В. Русакевіча Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь» (руск.) ](недаступная спасылка)
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 1997 № 386 «Аб прызначэнні У. В. Русакевіча першым намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2000 № 405 «Аб прызначэнні У. В. Русакевіча Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла» (руск.)
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2003 года № 351 «Аб прызначэнні У. В. Русакевіча Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  5. Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 4 снежня 2009 г. № 583 «Аб вызваленні У. В. Русакевіча ад пасады Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь» (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Кітаі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старшыні Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Міністры інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі