wd wp Пошук:

Алег Аляксандравіч Раманаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раманаў. Алег Аляксандравіч Раманаў (9 жніўня 1975, Гродна) — беларускі філосаф, доктар філасофскіх навук, прафесар, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня аб’яднання «Белая Русь» (з чэрвеня 2022 года).

Біяграфія

Нарадзіўся 9 жніўня 1975 года ў Гродне. Скончыў біялагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, затым — аспірантуру гэтай жа ВНУ і ў 2001 годзе абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата філасофскіх навук на тэму «Сацыялізацыя асобы ва ўмовах грамадскай трансфармацыі». Пазней скончыў дактарантуру Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ў 2015 годзе абараніў дысертацыю на спашуканне навуковай ступені доктара філасофскіх навук на тэму «Усходнеславянская цывілізацыя як суб’ект сучасных глабальных сацыяльных трансфармацый» па спецыяльнасці «Сацыяльная філасофія». Мае вучонае званне прафесара.

Працаваў псіхолагам у сярэдняй школе ў Гродне, затым — выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам і прафесарам кафедры філасофіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З лютага 2018 года[1] па 11 сакавіка 2021 года[2] займаў пасаду першага прарэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З 11 сакавіка 2021 года па чэрвень 2022 года працаваў рэктарам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].

Погляды

А. А. Раманаў — вучань вядомага гродзенскага філосафа Чэслава Кірвеля, аднаго з самых адыёзных прыхільнікаў канцэпцыі «рускага свету» ў сучаснай Беларусі, што аказала моцны ўплыў на навуковыя і грамадска-палітычныя погляды. Напрыклад, у назвах навуковых публікацый А. А. Раманава амаль не ўзгадваецца Беларусь, вядзецца ў іх пераважна пра ўсходніх славян або Расію. Шмат увагі аўтар надае рускай (найперш рэлігійнай) філасофіі, «усходнеславянскай цывілізацыі», «еўразійству» і інш.

Публічна выказвае настальгію па Савецкім Саюзе, шкадуе пра яго знікненне, крытыкуе заходнія ліберальна-дэмакратычныя каштоўнасці агулам і нацыянальна-дэмакратычныя сілы ў Беларусі ў прыватнасці, выступае за максімальна глыбокую інтэграцыю Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй. Лічыць, што стратэгія ЗША ў Другой сусветнай вайне палягала ў зацягванні канфлікту нацысцкай Германіі і СССР для атрымання выгады. У ліпені 2022 года ён адзначыў, што толькі ЗША зацікаўлены ў працягу Украінай супраціўлення расійскаму ўварванню. Актыўна падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку і яго палітыку.

Алег Раманаў з’яўляецца вернікам Рускай Праваслаўнай Царквы, шмат супрацоўнічае з царкоўнымі структурамі Беларускага экзархата і мясцовымі праваслаўнымі іерархамі.

Удзел у палітычных рэпрэсіях

З прыходам Алега Раманава на пасаду рэктара Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта звязваюць пачатак у ВНУ актыўнага пераследу студэнтаў і выкладчыкаў, нязгодных з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, і звальненні кандыдатаў і дактароў навук з універсітэта за публічную крытыку дзеянняў беларускай улады ў паслявыбарны перыяд[3][4].

Выбраная бібліяграфія

Узнагароды

Зноскі

  1. Першым прарэктарам Гродзенскага ўніверсітэта стаў прыхільнік «рускага свету»
  2. 1 2 Главы МЧС и СК, военные, замы в министерствах и ректоры — Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы
  3. Еўрарадыё: Новы рэктар Полацкага ўніверсітэта звольніў доктара навук
  4. Радыё «Рацыя»: Звольнілі дацэнта Полацкага ўніверсітэта, які працаваў там 14 год

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Філосафы Беларусі
Катэгорыя·Рэктары Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Асобы