wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Агіевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Агіевіч.

Уладзімір Іванавіч Агіевіч (26 верасня 1910, в. Пухавічы, цяпер Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць — 2 кастрычніка 1952) — беларускі савецкі літаратурны крытык і літаратуразнаўца, паэт, перакладчык[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1929—1933 працаваў настаўнікам у сельскай школе. Скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1937)[1], у 1937—1939 — выкладчык у Слуцкім педагагічным вучылішчы. Вучыўся ў аспірантуры пры АН БССР (1937—1941), выкладаў гісторыю беларускай літаратуры ў мінскіх ВНУ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. Быў паранены. У 1943—1946 — навуковы сакратар аддзялення грамадскіх навук АН БССР[1]. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1946). Працаваў выкладчыкам беларускай літаратуры ў Мінскім педагагічным інстытуце, літкансультантам у СП БССР, рэдактарам аддзела часопіса «Беларусь».

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў 1928[1]. Як крытык выступаў з 1941. Вылучаюцца яго артыкулы пра творчасць Я. Купалы і Я. Коласа, пра пасляваенную беларускую паэзію[1]. Склаў падручнікі (разам з І. Кудраўцавым): «Кніга для чытання ў 2 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952), «Кніга для чытання ў 3 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952). Лепшыя крытычныя працы сабраны ў кнізе «Літаратура і жыццё» (1954)[1].

Пераклаў на беларускую мову аповесць М. Прыляжаевай[ru] «З табой таварышы» (1950).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1952 годзе
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 верасня
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 2 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазырскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Беларусь»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе