wd wp Пошук:

Украіна на конкурсе песні Еўрабачанне

Украіна прымае ўдзел у конкурсе песні «Еўрабачанне», пачынаючы з 2003 года.

У другі год свайго ўдзелу Украіна выйграла конкурс з песняй Русланы «Wild Dances». Другія месцы Украіне прынеслі ў 2007 і 2008 гадах Верка Сярдзючка з песняй «Dancing Lasha Tumbai» і Ані Лорак з песняй «Shady Lady» адпаведна. У 2011 годзе да тройкі лідараў наблізілася спявачка Міка Ньютон, заняўшы 4 месца. У 2013 годзе краіну прадставіла спявачка Злата Огневіч. Яна заняла 3 месца, саступіўшы Азербайджану і Даніі. У 2015 годзе краіна ўпершыню адмовілася ад удзелу ў конкурсе, паводле заявы Першага нацыянальнага канала Украіны — з-за нестабільнай фінансавай і палітычнай сітуацыі ў краіне[1]. У 2016 годзе Украіна вярнулася на конкурс і спявачка Джамала, якая прадстаўляла краіну, выйграла Еўрабачанне-2016. Упершыню за ўсю гісторыю яе ўдзелу нацыянальны адбор праводзілі тэлеканалы UA: Перший і СТБ праводзілі сумесна. У 2018 годзе UA: Перший і СТБ трансляцыю конкурсу ўпершыню правелі сумесна. У 2022 годзе гурт Kalush Orchestra здабыў трэцюю перамогу на Еўрабачанні для Украіны.

Гісторыя дэбюту на конкурсе

Упершыню прыняць удзел у міжнародным конкурсе песні Еўрабачанне Украіна вырашыла ў сакавіку 2002 года[2]. Пра само Еўрабачанне і магчымы ўдзел у ім загаварылі ў канцы мая 2002 года, калі Нацыянальная тэлекампанія Украіны правяла трансляцыю конкурсу Еўрабачанне-2002[3]. Дэбют Украіны на конкурсе адбыўся ў 2003 годзе. Тагачасны музыкальны прадзюсар УТ-1 Алена Мазгавая высунула на конкурс свайго мужа Аляксандра Панамарова. За 50 тысяч долараў купляецца песня ў аўтара хіта «Diva», з якім на Еўрабачанні-1998 перамагла Дана Інтэрнэшнл. Але песня не выклікае такога фурору, у выніку 14 месца і 30 балаў.

Удзельнікі

     Пераможца      Другое месца      Трэцяе месца      Апошняе месца      Аўтаматычны праход у фінал      Не прайшла ў фінал      Не ўдзельнічала або была дыскваліфікавана

Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал
Месца Балы Месца Балы
2003 Аляксандр Панамароў Англійская «Hasta la Vista, Baby» «Бывай, дзетка» 14 30
Паўфінала не было
2004 Руслана Англійская, Украінская «Wild Dances» «Дзікія танцы» 1 280 2 256
2005 Ґринджоли Украінская, Англійская, Руская «Разом нас багато» «Разам нас шмат» 19 30
Краіна перамагла ў мінулым годзе
2006 Ціна Караль Англійская «Show Me Your Love» «Пакажы мне сваё каханне» 7 145 7 146
2007 Верка Сярдзючка Нямецкая, Руская, Англійская, Украінская «Dancing Lasha Tumbai» «Танец Лаша Тумбай» 2 235
Топ-10 папярэдняга года
2008 Ані Лорак Англійская «Shady Lady» «Загадкавая лэдзі» 2 230 1 152
2009 Святлана Лабада Англійская «Be My Valentine! (Anti-Crisis Girl)» «Будзь маім Валянцінам (Антыкрызісная дзяўчына)» 12 76 6 80
2010 Alyosha Англійская «Sweet People» «Дарагія людзі» 10 108 7 77
2011 Міка Ньютан Англійская «Angel» «Анёл» 4 159 6 81
2012 Гайтана Англійская «Be My Guest» «Будзь маім госцем» 15 65 8 64
2013 Злата Огневіч Англійская «Gravity» «Прыцягненне» 3 214 3 140
2014 Марыя Ярамчук Англійская «Tick-Tock» «Цік-так» 6 113 5 118
2015 Не прымала ўдзел
2016 Джамала Англійская, Крымскататарская «1944» «1944» 1 534 2 287
2017 O.Torvald Англійская «Time» «Час» 24 36
Краіна перамагла ў мінулым годзе
2018 Melovin Англійская «Under the Ladder» «Пад лесвіцай» 17 130 15 65
2019 Не прымала ўдзел
2020 Go_A Украінская «Solovey» «Салавей»
Конкурс адменены
2021 Go_A Украінская «SHUM» «Шум» 5 364 2 267
2022 Kalush Orchestra Украінская «Stefania» «Стэфанія» 1 631 1 337

Украінскія выканаўцы як прадстаўнікі іншых краін

Год Выканаўца Краіна Песня Пераклад Мова Фінал Паўфінал
Месца Балы Месца Балы
2009 Анастасія Прыходзька Расія «Мамо» «Мама» Руская, украінская 11 91
Краіна перамагла ў мінулым годзе
2015 Эдуард Раманюта Малдова «I Want Your Love» «Я хачу тваёй любові» англійская
Не прайшоў
11 41
2018 ALEKSEEV Беларусь «Forever» «Назаўжды» англійская
Не прайшоў
16 65

Зноскі

  1. Украина берёт тайм-аут в конкурсе Евровидение на год(руск.) . Перший нацiональний (19 верасня 2014). Праверана 19 верасня 2014.
  2. Радість!… Чия? За скільки? Архівавана 22 красавіка 2018.
  3. Украина впервые стала участником конкурса «Евровидение»
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Краіны на конкурсе песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Украіна на конкурсе песні Еўрабачанне