wd wp Пошук:

Конкурс песні Еўрабачанне 1998

Конкурс песні Еўрабачанне 1998 — 43-і конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 9 мая 1998 года ў горадзе Бірмінгем (Вялікабрытанія) на сцэне Нацыянальнага крытага стадыёна. У гэтым годзе была прадстаўлена сістэма тэлегаласавання, уведзеная для таго, каб уключыць аўдыторыю ў шоў.

Кожная з краін адкрывала 24 тэлефонныя лініі з лічбамі на канцы ад 01 да 25. Кожная з гэтых лічбаў сімвалізавала пэўную песню. Аўдыторыі давалася тры хвіліны на галасаванне. Для таго, каб мінімізаваць выпадкі галасавання за песню сваёй краіны з іншых дзяржаў, тэлефонныя нумары павінны былі быць выбраны такім чынам, каб, званок з-за мяжы быў немагчымы. Таксама кожнаму абаненту давалася магчымасць даць толькі тры галасы з аднаго нумара.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне паводле гадоў
Катэгорыя·Май 1998 года