wd wp Пошук:

Конкурс песні Еўрабачанне 2002

Конкурс песні Еўрабачанне 2002 — 47-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 25 мая 2002 года на арэне «Саку Суурхалль» ў Таліне (Эстонія). Першапачаткова планаваўся ўдзел у конкурсе 22 краін, але Еўрапейскі вяшчальны саюз павялічыў гэтую квоту да 24. Дадатковыя месцы былі прадастаўлены Ізраілю і Партугаліі, але апошняя адмовілася з-за ўнутраных праблем тэлеканала RTP, і яе месца заняла Латвія.

Расія, Румынія, Турцыя і Боснія і Герцагавіна выкарыстоўвалі галасаванне членаў журы, а Кіпр, Грэцыя, Харватыя і Мальта — змяшаную сістэму галасавання (гледачы і журы).

У другі раз запар перамагла прыбалтыйская краіна. Мары N (Марыя Навумава) з Латвіі атрымала Гран-пры, набраўшы 176 ачкоў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Май 2002 года
Катэгорыя·2002 год у Таліне
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне паводле гадоў