wd wp Пошук:

Узеір Гаджыбекаў

Узеір Абдул-Хусейн аглы Гаджыбекаў (азерб.: Üzeyir bəy Əbdülhüseyn oğlu Hacıbəyov; 18 верасня 1885 — 23 лістапада 1948) — азербайджанскі кампазітар, дырыжор, публіцыст, фельетаніст, драматург і педагог, сапраўдны член АН Азербайджана (1945), прафесар (1940), Заслужаны дзеяч мастацтваў Азербайджанскай ССР (1935), народны артыст Азербайджанскай ССР (1937), народны артыст СССР (1938), двойчы лаўрэат сталінскіх прэмій (19411946), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-га і 2-га скліканняў (19371941), рэктар азербайджанскай дзяржаўнай кансерваторыі (19281929).

Біяграфія

Нарадзіўся ў пасёлку Агджабедзі Шушынскага павета ў сям’і сельскай пісара. У юным узросце браў урокі мугамных спеваў і навучаўся гульні на азербайджанскіх народных інструментах. З 1899 па 1904 гады вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў горадзе Горы. 1911 вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі, а ў 1912 — у Пецярбургскай.

З усталяваннем у Азербайджане савецкай улады (1920) кампазітар прадставіў у Народны камісарыят адукацыі Азербайджанскай ССР даклад аб неабходнасці адкрыцця музычнай акадэміі і народнай кансерваторыі, а таксама аб перадачы ім дамоў былых музычных школ. У наступныя гады Узеір Гаджыбекаў кіраваў створанай па яго ініцыятыве Азербайджанскай цюркскай музычнай школай. У 1925 годзе яго абралі дэпутатам Бакінскага Савета народных дэпутатаў, а ў наступным годзе ён стаў прарэктарам Азербайджанскай дзяржаўнай кансерваторыі.

У 1931 годзе Узеіра Гаджыбекаў арганізаваў аркестр народных інструментаў, а ў 1936 — дзяржаўны хор. 1939 кампазітара прызначылі рэктарам Азербайджанскай дзяржаўнай кансерваторыі і абралі членам арганізацыйнага камітэта I з’езда Саюза кампазітараў СССР. У верасні 1945 гады Гаджыбекаў быў прызначаны дырэктарам Інстытута мастацтваў АН Азербайджанскай ССР. Памёр кампазітар 23 лістапада 1948 ў Баку ад сардэчнай недастатковасці.

Творчасць

У творчасці Узеіра Гаджыбекава элементы азербайджанскай народнай музыкі былі прыстасаваныя да класічных еўрапейскіх традыцый. Гаджыбекаў лічыцца аўтарам першай азербайджанскай оперы — «Лэйла і Меджун». У цэлым жа Гаджыбекаў з’яўляецца аўтарам 7 опер і 3 аперэт. За выключэннем оперы «Кераглы», Гаджыбекаў таксама сам быў аўтарам лібрэта да сваіх твораў.

Гаджыбекаў стаў аўтарам адразу двух азербайджанскіх гімнаў — сучаснага, напісанага ў 1918 годзе на словы Ахмеда Джавада, і савецкага — на словы Самеда Вургуна, які быў афіцыйным гімнам Азербайджанскай ССР у 19441992 гадах.

Імем Гаджыбекава названы праспект у Баку, Бакінскага музычная акадэмія, Азербайджанскі дзяржаўны сімфанічны аркестр, а таксама заснавана ў Азербайджане Дзяржаўная прэмія за заслугі ў галіне культуры. Дзень нараджэння Узеіра Гаджыбекава, 18 верасня, адзначаецца ў Азербайджане як Дзень музыкі.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #11895850X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #11895850X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Оперныя кампазітары Азербайджана
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Азербайджана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Балетныя кампазітары Азербайджана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
Катэгорыя·Музычныя этнографы Азербайджана
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Пахаваныя на Алеі ганаровага пахавання ў Баку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Народныя артысты Азербайджанскай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1948 годзе
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Дырыжоры Азербайджана
Катэгорыя·Музычныя педагогі Азербайджана
Катэгорыя·Выкладчыкі ВНУ Азербайджана
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Азербайджанскай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў Баку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 верасня
Катэгорыя·Кінакампазітары Азербайджана
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампазітары Азербайджана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шушынскім павеце
Катэгорыя·Памерлі 23 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі