«Шчыт Лівіі» (араб. قوة درع ليبيا) — узброеная арганізацыя ў Лівіі, складзеная з узброеных груп праціўнікаў Муамара Кадафі. Утворана ў 2012 годзе. Лівійскі парламент ППЛ пазначыў большую частку ўдзельнікаў арганізацыі як тэрарыстаў, а некаторыя групы Шчыта ідэнтыфікаваныя як звязаныя з Аль-Каідай ўжо ў 2012 годзе[1][2].
З часу пачатку Другой грамадзянскай вайны, Шчыт Лівіі меў сувязі з iсламiстамі.
Міністэрства абароны Лівіі ў адпаведнасці з рашэннем № 29 8 сакавіка 2012 года заснавала «Шчыт Лівіі». Рашэнне № 29 абвяшчае:
«У Цэнтральным рэгіёне Лівіі павінна быць сфармавана брыгада, якая павінна называцца« Лівійскі шчыт». Сілы Цэнтральнай брыгады павiнны складацца, як правіла, з паўстанцаў з наступных рэгіёнаў: Місурата, Сірт, Джафра, Бені-Валід, Тэрхуна, Алхмус, Мслат і Злітэн. Палкоўнік Махамед Ібрагім Муса прызначаецца камандзірам брыгады. »
Гэта рашэнне было падпісана міністрам абароны Усамай Абдулсаламам Алжулі. Такім чынам, назва «Шчыт Лівіі» было ўпершыню згадана лівійскім міністрам абароны.