Новы Усеагульны нацыянальны кангрэс (араб. المؤتمر الوطني العام الجديد) — заканадаўчы орган, створаны палітычнымі дзеячамі з партый, якія пацярпелі паражэнне на выбарах 2014 года ў Лiвiі. Быў створаны пасля эскалацыі грамадзянскай вайны і замяніў першы Усеагульны нацыянальны кангрэс. Па некаторых дадзеных, Новы Усеагульны нацыянальны кангрэс падтрымліваўся Турцыяй і Катарам[1].
Пасля паразы на выбарах 2014 года, якія прайшлі пры нізкай яўцы выбаршчыкаў, ісламісцкія партыі пад кіраўніцтвам прэзідэнта Усеагульнага нацыянальнага кангрэса Нуры Абу Сахмейна c дапамогай узброеных груповак «Аперацыйная зала лівійскіх рэвалюцыянераў, узялі пад кантроль сталіцу Лівіі — Трыпалі[2]. У канцы жніўня ісламісцкія баевікі, кіраваныя УНК, выкралі апазіцыйных дзеячаў, напаўшы на 280 дамоў[3][4]. 25 жніўня дэпутаты Новага УНК абралі сваім прэзідэнтам Нуры Абу Сахмейна[5], а новым прэм’ер-міністрам — Амара аль-Хасі[4]. 31 сакавіка 2015 года дэпутаты адправілі яго ў адстаўку, і ў той жа дзень абралі на пасаду прэм’ер-міністра Халіфу аль-Гаві[6].
З 2014 года пачаў дзейнiчаць самаабвешчаня Урад нацыянальнага выратавання, выканаўчы орган улады, саюзны новаму УНК, якi базуецца ў Трыпалі. 5 красавіка 2016 года Урад нацыянальнага выратавання аб’явіў, што ён сыходзіць у адстаўку, спыняе аперацыі і саступае паўнамоцтвы Ураду нацыянальнага адзінства[7].
Аднак, у ходзе перавароту ў кастрычніку 2016 года, сілы, лаяльныя УНВ, занялі будынак Дзяржаўнага савета і абвясцілі аб вяртанні кабінета Халіфа аль-Гавi[8][9]. Затым пачаліся сутыкненні паміж сіламі Сараджа і аль-Гавi[10]. У ходзе баёў сілы УНВ панеслі паразу ў 2017 годзе, самаабвешчаны ўрад быў распушчаны.
У новым УНК большасць месцаў займалi прадстаўнікі аб‚яднання «Браты-мусульмане», партыі справядлівасці і будаўніцтва, Блока «Вернасць пакутнікаў», якія складаюцца з іншых, больш дробных груп, якія з’яўляюцца членамі ісламісцкага руху і не якія ўвайшлі ў Палату прадстаўнікоў пасля выбараў[11][12][13]. Члены Новага Усеагульнага нацыянальнага кангрэса сцвярджаюць, што з’яўляюцца законным пераемнікам Усеагульнага нацыянальнага кангрэса, абранага ў 2012 годзе, не ўяўляючы большасць членаў гэтага органа[14]. У цяперашні час, большасць членаў Усеагульнага нацыянальнага кангрэса з’яўляюцца дэпутатамі міжнародна прызнанага парламента Лівіі — Палаты прадстаўнікоў — выбранай ў 2014 годзе[11].