wd wp Пошук:

Сірт

Пра заліў гл. Вялікі Сірт

Сірт (араб. سرت‎‎) — сталіца муніцыпалітэта Сурт у Лівіі. Размешчана на беразе Сірта ў гістарычнай вобласці Сіртыка. Насельніцтва — 75 358 чал. (на 2010 год)[1]. У гэтым горадзе нарадзіўся лівійскі лідар Муамар Кадафі.

Гісторыя

У кастрычніку 2007 года ў Сірце праходзілі перамовы паміж прадстаўнікамі ўрада Судана і паўстанцамі з мяцежнай правінцыі Дарфур[2].

У 2011 годзе падчас грамадзянскай вайны ён стаў апошнім бастыёнам арміі Муамара Кадафі[3]. У 2015 годзе ісламісты разграмілі Усеагульны Нацыянальны Кангрэс, захапіўшы горад. Сфармаваныя ў сакавіку 2016 г. Прэзідэнцкі савет і Урад Нацыянальнага Адзінства на чале з Ф.Сараджам паставілі задачу аб’яднаць краіну, а таксама пазбавіцца ад джыхадзістаў. Першай буйной аперацыяй новай улады супраць баевікоў стала вызваленне Сiрта.

Транспарт

У 2008 годзе China Railway Construction выйграла тэндар па будаўніцтве чыгунак у Лівіі. З захаду на ўсход будзе пракладзена чыгуначная галіна даўжынёй 352 км (ад Аль-Хумса да Сірта). Аднак у 2011 годзе стала вядома, што фактычна будаўніцтва чыгункі ажыццяўляе РЖД[4].

Цікавыя факты

Сірт з’яўляецца родным горадам Муамара Кадафі.

Зноскі

  1. Surt(англ.)  (недаступная спасылка). World Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2012. Праверана 13 лютага 2011.
  2. BBC NEWS | Africa | Sudan calls Darfur truce at talks
  3. Храналогiя вайны ад «РИA Новости»
  4. РЖД эвакуирует сотрудников из Ливии
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Гарады Лівіі