wd wp Пошук:

Убангі

Уба́нгі (англ.: Ubangi River, Oubangui River[1]) — рака ў Цэнтральнай Афрыцы, буйнейшы[2] правы прыток ракі Конга.

Даўжыня ракі 2272[2] км, ад вытока ракі Уэле — 3402[2] км. Плошча вадазбору 754 830[2] км². Сярэдні расход вады ў вусці 5936[2] м³/с. Расход вады вагаецца ад 1000 м³/с у лютым—красавіку да 14 000 м³/с. Шырыня рэчышча ад 2,5 да 4 км[2]. Глыбіня каля вусця 11[2] м. Сілкаванне ракі пераважна дажджавое.

Вадацёк

Рака бярэ пачатак на мяжы з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга каля горада Джакама пры сутоках рэк Мбому і Уэле. Першыя 370 км рака цячэ ў заходнім напрамку, затым шырокай пятлёй паварочвае на паўднёвы захад, працякае затым праз сталіцу Цэнтральна-Афрыканскай рэспублікі горад Бангі. Праз 100 км пасля Бангі Убангі ўтварае натуральную мяжу паміж ужо названымі дзяржавамі і з гэтага месца да вусця цячэ на ўсім працягу мяжы паміж Дэмакратычнай Рэспублікай Конга і Рэспублікай Конга. Убангі ўпадае ў Конга за 550 км ніжэй па цячэнні ад Бангі і за 90 км да паўднёвага захаду ад горада Мбандака. Пры ўпадзенні ў Конга ўтварае дэльту шырынёй 12[3] км. На рацэ вадаспады Элефан, Газбангі, Буалі і інш., а таксама парогі[2]. Рака суднаходная на працягу 650 км (да горада Бангі), у час высокага ўзроўню вады — да месца зліцця вытокаў[3].

Прытокі

Буйнейшыя прытокі:

Зноскі

  1. Ubangi River // Encyclopædia Britannica(англ.)
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Убанги // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org
  3. 1 2 Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 490. — 671 с. с илл.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Прытокі Конга
Катэгорыя·Рэкі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памежныя рэкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Рэспублікі Конга
Катэгорыя·Рэкі Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі