wd wp Пошук:

Мбому

Мбому або Бому (фр. Mbomou, Bomu) — рака ў Цэнтральнай Афрыцы.

Агульныя звесткі

Даўжыня ракі Мбому — 800 кіламетраў. Плошча басейна ракі — 120 тысяч км². Носіць назву «Мбому» ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, і назву «Бому» — у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.

Геаграфія

Рака Мбому на большай частцы свайго цячэння з’яўляецца дзяржаўнай мяжой паміж Цэнтральна-Афрыканскай рэспублікай і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга. Яе вытокі знаходзяцца на тэрыторыі Судана, у яго паўднёвым рэгіёне (Экватарыяльная правінцыя), недалёка ад мяжы з Конга. Працягласць Мбому ў Судане складае каля 60 кіламетраў.

Правымі прытокамі Мбому, з боку ЦАР, з’яўляюцца рэкі Шынка, Уара, Кере, Мбоку. Левым прытокам, з боку Конга — рака Аса. Пры зліцці Мбому ў раёне горада Камба з ракой Уэле ўтвараецца рака Убангі, адзін з найбуйнейшых прытокаў ракі Конга. Па назве ракі названы 2 правінцыі ЦАР — Мбому і Верхняя Мбому. На кангалезскім боку ракі да яе прымыкаюць 2 шырокіх прыродаахоўных рэзервата Заходняя Бому і Усходняя Бому.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэкі Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі
Катэгорыя·Басейн Конга
Катэгорыя·Рэкі Паўднёвага Судана
Катэгорыя·Памежныя рэкі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга