wd wp Пошук:

Уэле

Уэ́ле — рака ў Цэнтральнай Афрыцы, у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.

Яе даўжыня складае 1130 кіламетраў. Плошча вадазбору каля 140 000 км². Вытокі ракі знаходзяцца ў Сініх гарах, у напрамку на захад ад возера Альберт, недалёка ад мяжы з Суданам. У вярхоўях рака называецца Кібала. У сутоцы з ракой Мбому, каля горада Джакама ўтварае раку Убангі. Гэта пятая па даўжыні рака ў Афрыцы. Найбольшыя выдаткі вады ў перыяд дажджоў з сакавіка па кастрычнік. Мае шэраг прытокаў. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1700 м³/с. На рацэ шэраг парогаў. Вада выкарыстоўваецца на арашэнне.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Басейн Конга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта