wd wp Пошук:

Народны Рух Украіны

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рух.

Народны Рух Украіны (укр.: Народний Рух України) — палітычная партыя сучаснай Украіны, а таксама назва аднайменнай грамадскай арганізацыі. Лідар партыі — Барыс Тарасюк. Адзін з папярэдніх кіраўнікоў — Вячаслаў Чарнавіл.

Удзел у выбарах

На выбарах у Вярхоўную Раду Украіны 1994 года партыя атрымала 27 мандатаў у Вярхоўным Савеце Украіны. На выбарах у Вярхоўную Раду Украіны 1998 года партыя атрымала 32 мандаты (9,4% галасоў) па партыйных спісах. Таксама прадстаўнікі партыі атрымалі перамогу ў 14 аднамандатных акругах. Партыя сфарміравала другую па колькасці фракцыю (пасля Камуністычнай партыі Украіны) у Вярхоўным Савеце Украіны. На выбарах у Вярхоўную Раду Украіны 2002 года, партыя прымала ўдзел у складзе выбарчага блока Віктара Юшчанка «Наша Украіна». У 2006 годзе партыя прымала ўдзел у выбарах у складзе блока «Наша Украіна». На выбарах у Вярхоўную Раду Украіны 2006 года блок атрымаў 3 539 140 галасоў выбаршчыкаў, або 13,95% (трэцяе месца)[3]. На датэрміновых выбарах у Вярхоўную Раду Украіны 2007 года партыя прымала ўдзел у складзе блока «Наша Украіна — Народная Самаабарона». Блок атрымаў 3 301 282 галасы выбаршчыкаў, або 14,15% (трэцяе месца)[4]. У Вярхоўным Савеце блок атрымаў 72 мандаты.

Гл. таксама

Зноскі

  1. У Києві створили Альянс Балто-Чорноморських націй для боротьби з агресією Росії — Радіо Свобода, 05.12.2014
  2. «Українська Правиця»: крок уперед, 33 кроки назад — УНЦПД, 29.01.2001
  3. http://www.cvk.gov.ua/vnd2006/w6p001.html Архівавана 28 сакавіка 2006.
  4. http://www.cvk.gov.ua/vnd2007/w6p001.html Архівавана 5 чэрвеня 2009.

Спасылкі

Шаблон:Наша Украіна — Народная Самаабарона

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Народныя франты
Катэгорыя·Перабудова
Катэгорыя·Распад СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1989 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычныя партыі Украіны
Катэгорыя·Партыі-члены ЕНП