wd wp Пошук:

Т-54

Т-54 (Аб’ект 137) — савецкі сярэдні танк[2]. Прыняты на ўзбраенне Савецкай Арміі УС СССР у 1946 годзе, серыйна выпускаўся з 1947 года, пастаянна мадэрнізуючыся. З 1958 года выпускалася яго мадыфікацыя пад назвай Т-55, прыстасаваная да баявых дзеянняў ва ўмовах прымянення ядзернай зброі. У 19611967 гадах ён у асноўным быў зменены ў вытворчасці і ТВ УС СССР танкам Т-62, створаным на яго базе, але на ОЗТМ выпуск Т-55 працягваўся аж да 1979 года. Таксама ў шэрагу краін выпускаўся сам Т-54, або яго мадэрнізаваныя, або прыстасаваныя да мясцовых умоў варыянты.

Т-54 экспартаваўся і стаіць на ўзбраенні ва ўзброеных сілах многіх дзяржаў свету, выкарыстоўваўся ў большасці лакальных канфліктаў пасля Другой сусветнай вайны. Танк стаў вядомы сваёй высокай надзейнасцю і прастатой, якія высока аценьваліся многімі экспертамі. На працягу ўсёй Афганскай вайны асноўным танкам у танкавых падраздзяленнях абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане (АКСВА) былі Т-55 і Т-62. Нягледзячы на наяўнасць у дастатковай колькасці больш сучасных і магутных танкаў у УС СССР на той час і пастаянную мадэрнізацыю лёгкай бронетэхнікі, у матастралковыя і паветрана-дэсантныя падраздзяленні АКСВА яны не накіроўваліся, танкавы парк АКСВА заставаўся без зменаў усе 9 гадоў вайны, што было абумоўлена адсутнасцю сучасных танкаў у частках СА УС СССР на паўднёвых межах СССР і абмежаваным лікам процітанкавых сродкаў у афганскіх маджахедаў.[3]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 М. В. Павлов, И. В. Павлов. Отечественные бронированные машины 1945—1965 гг. // Техника и вооружение: вчера, сегодня, завтра. — М.: Техинформ, 2011. — № 3. — С. 59.
  2. А. В. Карпенко. Обозрение. Указ. соч. — С. 269—275.
  3. Баявое выкарыстанне танкаў серыі Т-54/55 Архівавана 31 жніўня 2009.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Сярэднія танкі
Катэгорыя·Танкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Танкі СССР