wd wp Пошук:

Т-64

Т-64 (Індэкс ГАБТУ — Аб’ект 432) — савецкі сярэдні танк.

Гісторыя распрацоўкі

Пачынаючы з 1954 г. канструктарскае бюро Харкаўскага завода транспартнага машынабудавання (ХЗТМ) вяло распрацоўку новага сярэдняга танка пад пазначэннем «аб’ект 430». Галоўным канструктарам гэтага танка быў А.А. Марозаў. Танк адрозніваўся, перадусім, кампаноўкай маторна-трансмісійнага аддзялення, у якім быў усталяваны адмыслова сканструяваны двухтактавы турбапоршневы рухавік 4ТПД, а потым і больш дасканалы 5ТД з дзвюма планетарнымі бартавымі трансмісіямі, змесцаванымі па абодва бакі рухавіка. Такая кампаноўка дазволіла зменшыць аб’ём маторна-трансмісійнага аддзялення амаль удвая ў параўнанні з Т-54. У хадавой частцы была скарыстаны апорныя коўзанкі з унутранай амартызацыяй. На танку была ўсталяваны новы аптычны далямер, начныя назіральныя прыборы і начны прыцэл, а таксама абсталяванне для падваднага кіравання.

Аднак якасная перавага «аб’екта 430» над серыйнымі савецкімі і замежнымі танкамі была дасягнута пасля ўсталёўкі на ім гладкаствольнай 115-мм гарматы Д-68 з аўтаматам зараджання. Дапрацаваны, перадусім у кірунку ўзмацненні бранявой абароны, танк атрымаў пазначэнне «аб’ект 432» і пасля выпрабаванняў быў запушчаны ў серыйную вытворчасць пад пазначэннем Т-64. Палігонныя выпрабаванні танк прайшоў не ў поўным аб’ёме, і многія нястачы ў яго канструкцыі была выяўлены і ліквідаваны ўжо падчас серыйнай вытворчасці і эксплуатацыі ў войсках. Прычына правядзення выпрабаванняў па скарочанай праграме палягала ў тым, што на адным з паказаў новай вайсковай тэхнікі танк вельмі спадабаўся тагачаснаму генсаку М. С. Хрушчову, які заявіў: «Будзем браць».

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сярэднія танкі
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Танкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Танкі СССР