wd wp Пошук:

Тэа ван Дусбург

Тэа ван Дусбург (нідэрл.: Theo van Doesburg, сапраўднае імя Christian Emil Marie Küpper; 30 жніўня 1883, Утрэхт — 7 сакавіка 1931, Давос) — нідэрландскі мастак, архітэктар і скульптар, тэарэтык мастацтва, адзін з заснавальнікаў групы «Стыль» і мастацкага напрамку «неапластыцызм».

Жыццё і творчасць

Разам з Пітам Мандрыянам арганізаваў рух абстрактнага мастацтва «Дэ Стэйл» (De Stijl), праграму і асноўныя ідэі якой выказаў у мастацкім часопісе той жа назвы. Асновай поглядаў ван Дусбурга была спроба звесці ва ўсіх формах аб’ектыўную гармонію твора мастацтва да пэўных геаметрычных элементаў. Гэтую тэорыю ван Дусбург шырока прапагандаваў падчас падарожжа па Германіі, Аўстрыі і Чэхаславакіі ў 1917 годзе. Гэтыя новыя прынцыпы хутка аказалі значны ўплыў на развіццё архітэктуры, літаратуры, графікі і музыкі.

Па прафесіі ван Дусбург быў архітэктарам, жывапісу ж вучыўся самастойна. Прамавугольнай пабудове карцін Мандрыяна ван Дусбург супрацьпаставіў дыяганальнае, назваўшы яго «контракампазіцыяй». Для абароны сваёй мастацкай пазіцыі, якая не супадала з манерай Мандрыяна, мастак выкладаў свае ідэі ў выдадзеным ім у 1930 годзе часопісе «Арт канкрэт», які выйшаў усяго адзін раз.

Падчас кароткачасовага захаплення дадаізмам ван Дусбург выдаў у 1922 годзе дада-часопіс «Мекано». У 1926—1928 гадах ван Дусбург працаваў сумесна з Хансам Арпам і Сафіяй Тобер-Арп над перабудовай і афармленнем начнога рэстарана «Абет» у Страсбургу. Тэа ван Дусбург са сваім рухам «Стыль» аказаў значны ўплыў на канкрэтнае мастацтва, якое з’явілася пазней.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Christiaan Emil Marie Küpper — 2009.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118526405 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118526405 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Утрэхт
Катэгорыя·Памерлі ў Давосе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 7 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1931 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў