wd wp Пошук:

Фрыдрых Вільгельм III

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Фрыдрых Вільгельм.

Фрыдрых Вільгельм III (ням.: Friedrich Wilhelm III.; 3 жніўня 1770 года, Патсдам — 7 чэрвеня 1840 года, Берлін) — кароль Прусіі з 16 лістапада 1797 года. Сын Фрыдрыха Вільгельма II і Фрыдэрыкі Луізы Гесэн-Дармштацкай, унучаты пляменнік Фрыдрыха II Вялікага, дзед расійскага імператара Аляксандра II.

Біяграфія

Атрымаў традыцыйную суровую ваенную адукацыю; прымаў удзел у ваенных кампаніях супраць Францыі пасля пачатку ваенных дзеянняў у 1792 годзе. У 1809 годзе наведаў Расію. Камер-пажам у яго быў Чачэрын Аляксандр Васільевіч.

Сям’я

У 1793 годзе ажаніўся з Луізай, дачкой герцага Карла II Мекленбург-Страліцкага і яго жонкі Фрыдэрыкі Караліны. Два сыны ад гэтага шлюбу, Фрыдрых Вільгельм IV і Вільгельм I, пасля сталі прускімі каралямі, а Вільгельм — яшчэ і нямецкім імператарам. Дачка Фрыдрыха Вільгельма III Шарлота (у праваслаўі Аляксандра Фёдараўна) выйшла замуж за вялікага князя Мікалая Паўлавіча (пасля расійскага імператара Мікалая I). Такім чынам, Фрыдрых Вільгельм III быў дзедам Аляксандра II.

Праўленне

Конны помнік Фрыдрыху Вільгельму III перад новым будынкам Кёнігсбергскага ўніверсітэта, 1851, пераплаўлены ў 1950-х гадах

Фрыдрых Вільгельм быў баязлівым і нерашучым кіраўніком. У той жа час ён быў добрым і шчырым вернікам. Ён абяцаў Аўстрыі падтрымку, але пасля ўварвання ў яе ў 1805 годзе войскаў Напалеона нічога не зрабіў. Ён спадзяваўся, што Францыя прапануе яму за нейтралітэт Гановер і іншыя землі на поўначы, але ў выніку атрымаў іх толькі пасля таго, як сам адмовіўся ад Ансбаха, Байройт​​а, Клевэ і Неўшатэля.

14 кастрычніка 1806 года войскі Фрыдрыха Вільгельма III пацярпелі поўнае паражэнне ад французаў у Бітве пры Ене і Аўэрштэце. У 1807 годзе паводле Тыльзіцкага міру паміж Аляксандрам I і Напалеонам ён пазбавіўся паловы сваіх уладарстваў.

У 1807—1812 гг. Фрыдрых Вільгельм III па ініцыятыве і з дапамогай міністра барона фон Штэйна, генерала Г. Шарнхорста, генерал-фельдмаршала Гнейзэнаў і графа Гардэнберга правёў цэлы шэраг адміністрацыйных, сацыяльных, аграрных і ваенных рэформ.

У 1812 годзе перад уварваннем у Расію Напалеон прымусіў Аўстрыю і Прусію падпісаць з ім дамовы, згодна з якімі гэтыя краіны выстаўлялі свае войскі ў дапамогу французскай арміі. У прускай арміі пры дапамозе Гнейзэнаў, Штэйна і іншых патрыятычна настроеных афіцэраў быў утвораны руска-нямецкі легіён (у лістападзе 1812 года налічвалася 8 тысяч чалавек), які ваяваў супраць французаў. У сакавіку 1813 года Фрыдрых Вільгельм III выступіў з заклікам да вызваленчай вайны з французскімі акупантамі.

У 1814 годзе разам з саюзнікамі ў антынапалеонаўскай кааліцыі пруская армія ўвайшла ў Парыж. Фрыдрых Вільгельм III прымаў удзел у Венскім кангрэсе 1814—1815 гг. па рашэнні якога яму былі вернуты Рэйнская Прусія, Вестфалія, Познань і частка Саксоніі.

Падчас вайны Фрыдрых Вільгельм абяцаў народу канстытуцыю і прадстаўніцкае праўленне. Пасля вайны пад уплывам Метэрніха ён адмовіўся ад выканання сваіх абавязацельстваў. У выніку Прусія разам з Аўстрыяй аж да 1848 года заставалася цэнтрам палітычнай рэакцыі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118535986 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Friedrich Wilhelm III von Preußen // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118535986 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118535986 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Папярэднік:
Фрыдрых Вільгельм II

Кароль Прусіі

17971840
Пераемнік:
Фрыдрых Вільгельм IV
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Памерлі ў 1840 годзе
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Памерлі 7 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Патсдаме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1770 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа Жалезнага крыжа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага арла
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 жніўня
Катэгорыя·Род Гогенцолернаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Каралі прускія
Катэгорыя·Ганаровыя аматары Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гогенцолерны
Катэгорыя·Пахаваныя ў Берліне
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Ваенная галерэя