Ту́мінічы[3] (трансліт.: Tuminičy, руск.: Туминичи) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Зубрэвіцкага сельсавета.
Згадваецца ў 1643 як вёска ў складзе Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛ[4]. З 1772 г. у складзе Баранскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні[5]. Затым у складзе Беларускай і Віцебскай губерняў.
Да 27 снежня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Тумініцкага сельсавета[6], дзе ў 1924—1928 гадах з’яўлялася яго цэнтрам. Да 22 студзеня 1963 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Баранскага пассавета[7], да 8 красавіка 2004 года ўваходзіла ў склад Першамайскага сельсавета[8].