wd wp Пошук:

Зубрэвіцкі сельсавет

Зубрэ́віцкі (да 2004 года — Дубра́ўскі) сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Зубрэвічы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дубраўскі сельсавет у складзе Копыскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дубраўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Копыскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Аршанскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Першамайскага сельсавета ў межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Ударнік» (9 населеных пунктаў: Балотавічы, Барэйшава, Вярхоўе, Дзятлава, Лісуны, Мацнава, Мезенава, Тумінічы і Хадулы), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Зубрэвічы, сельсавет перайменаваны ў Зубрэвіцкі[1].

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1305 чалавек[2], з іх 86,6 % — беларусы, 11,6 % — рускія, 1,4 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зубрэвіцкі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Копыскага раёна