wd wp Пошук:

Трэцяя касмічная скорасць

Трэ́цяя касмі́чная ско́расць[1][2] — мінімальна неабходная скорасць цела, якая дазваляе пераадолець гравітацыйнае прыцягненне Сонца і пакінуць межы Сонечнай сістэмы.

Для планеты Зямля гэтая скорасць складае 72,8 км/с, але калі выкарыстаць сілы гравітацыі і арбітальнага руху планет, то пакінуць межы Сонечнай сістэмы можна ўжо пры 16,67 км/с (так, касмічным апаратам серый «Вояджэр» і «Піянер» удалося пакінуць межы Сонечнай сістэмы).

Вылічэнне

Для разліку трэцяй касмічнай скорасці можна выкарыстаць наступную формулу[3]:

v

3

=

(

2

− 1

)

2

v

1

2

v

2

2

,

{\displaystyle v_{3}={\sqrt {({\sqrt {2}}-1)^{2}v_{1}^{2}+v_{2}^{2}}},}

\{\displaystyle v_\{3\}=\{\sqrt \{(\{\sqrt \{2\}\}-1)^\{2\}v_\{1\}^\{2\}+v_\{2\}^\{2\}\}\},\} дзе v3 — трэцяя касмічная скорасць, а v1 і v2 — першая для Сонца і другая для планеты касмічныя скорасці адпаведна.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Вучэбныя праграмы: Фізіка VI—XI класы. Астраномія XI клас. — Мн.: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012.
  2. Касмічная скорасць // Беларуская энцыклапедыя т. 8, с. 149.
  3. Галузо И. В. Астрономия : учеб. пособие для 11-го кл. общеобразоват. учреждений с рус. яз. обучения / И. В. Галузо, В. А. Голубев, А. А. Шимбалёв. — 2-е изд., пересмотр. — Минск: Нар. асвета, 2009. — С. 70. — ISBN 978-985-03-1083-5.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Астрадынаміка