wd wp Пошук:

Другая касмічная скорасць

Аналіз першай і другой касмічнай скорасці паводле Ісака Ньютана. Снарады A і B падаюць на Зямлю. Снарад C выходзіць на кругавую арбіту, D — на эліптычную. Снарад E ляціць у адкрыты космас.

Друга́я касмі́чная ско́расць[1][2] — мінімальная скорасць руху, якую неабходна надаць аб’екту (камень, касмічны апарат і г. д.) для пераадолення гравітацыйнага прыцягнення нябеснага цела. Калі целу будзе нададзена другая касмічная скорасць, то гэтае цела будзе рухацца па парабалічнай арбіце вакол нябеснага цела.

Другая касмічная скорасць вызначаецца радыусам і масай нябеснага цела, з-за гэтага яна асобная для кожнага нябеснага цела (для Зямлі 11,2 км/с, для Сонца 617,7 км/с).

Другая касмічная скорасць для розных аб’ектаў

Другая касмічная скорасць (скорасць вызвалення) на паверхні некаторых нябесных цел
Нябеснае целаМаса (у адносінах да масы Зямлі)2-я касмічная скорасць, км/с
Месяц0,01232,4
Меркурый0,0554,3
Марс0,1085,0
Венера0,8210,22
Зямля111,2
Уран14,522,0
Нептун17,524,0
Сатурн95,336,0
Юпітэр318,361,0
Сонца333 000617,7
Сірыус B325 67510 000
Нейтронная зорка666 000200 000
Кваркавая зорка833 500-
Чорная дзірка832 500 - 5,6×1015- (нішто не можа выйсці па-за межы чорнай дзіркі - радыуса Шварцшыльда)

Гл. таксама

Зноскі

  1. Вучэбныя праграмы: Фізіка VI—XI класы. Астраномія XI клас. — Мн.: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012.
  2. Касмічная скорасць // Беларуская энцыклапедыя т. 8, с. 149.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Астрадынаміка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара