wd wp Пошук:

Трудаўскі сельсавет

Трудаўскі́ сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Труды.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Арлейскі сельсавет у складзе Дрэтунскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Арлея. З 3 ліпеня 1925 года ў складзе Краснапольскага, з 4 жніўня 1927 года ў складзе Полацкага раёнаў Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Труды. З 20 верасня 1944 года ў Полацкім раёне Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 7 чэрвеня 1968 года перайменаваны ў Трудаўскі сельсавет[1]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Маласітнянскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: Арлея, Белае, Быхаўцы, Грыбна, Жэльцы, Забалоцце, Засітніца, Званае, Стадольніца, Труды, Уладзіміраўка і Фёдараўка.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Краснапольскага раёна (Полацкая акруга)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дрэтунскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Полацкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе