wd wp Пошук:

Маласітнянскі сельсавет

Маласітня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Цэнтр — вёска Малое Сітна.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дрэтунскага раёна Полацкай акругі БССР. З 3 ліпеня 1925 года ў складзе Краснапольскага, з 4 жніўня 1927 года ў складзе Полацкага раёнаў Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Алёсаўскага сельсавета[1], 8 красавіка 2004 года — тэрыторыя скасаванага Трудаўскога сельсавета (12 населеных пунктаў: Арлея, Белае, Быхаўцы, Грыбна, Жэльцы, Забалоцце, Засітніца, Званае, Стадольніца, Труды, Уладзіміраўка і Фёдараўка)[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1045 чалавек[3], з іх 85,0 % — беларусы, 11,3 % — рускія, 2,4 % — украінцы[4].

Населеныя пункты

Маласітнянскі сельсавет уключае 22 населеныя пункты:

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Краснапольскага раёна (Полацкая акруга)
Катэгорыя·Маласітнянскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дрэтунскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе