Баявыя дзеянні — арганізаванае ўжыванне сіл і сродкаў для выканання пастаўленых баявых задач часцямі, злучэннямі і аб’яднаннямі відаў Узброеных Сіл і родаў войскаў (сіл), гэта значыць вядзенне вайны на аператыўным, аператыўна-тактычным і тактычным узроўнях.
Вядзенне вайны на больш высокім, стратэгічным узроўні арганізацыі называецца ваеннымі дзеяннямі. Такім чынам, баявыя дзеянні ўваходзяць у ваенныя дзеянні ў якасці складовай часткі — напрыклад, калі фронт (група франтоў) вядзе ваенныя дзеянні ў форме стратэгічнай наступальнай аперацыі (ці паміж аперацыямі), арміі і карпусы, якія уваходзяць у склад фронту, вядуць баявыя дзеянні ў форме наступаў, рэйдаў і да т.п.
Разнавіднасцямі баявых дзеянняў з’яўляюцца баявыя дзеянні войскаў (сіл) проціпаветранай абароны (ППА), ваенна-паветраных сіл (ВПС), ваенна-марскога флоту (ВМФ) і да т.п.
Асноўныя віды:
Дапаможныя віды:
На сучасным этапе баявыя дзеянні характарызуюцца наступнымі рысамі:
Якасць арганізацыі баявых дзеянняў разам з баявымі ўласцівасцямі ўзбраення і ваеннай тэхнікі вызначаюць эфектыўнасць баявых дзеянняў.
Баявыя дзеянні — прадугледжанае Статутам арганізаванае ўжыванне сіл і сродкаў пажарнай аховы для выканання асноўнай баявой задачы.