wd wp Пошук:

Тоні Сервіла

Ма́рка Анто́ніа «То́ні» Серві́ла (італ.: Marco Antonio «Toni» Servillo, IPA: [ˈtɔni serˈviːllo]; нар. 25 студзеня 1959, Афрагола, Кампанія) — італьянскі акцёр кіно і рэжысёр опернага і драматычнага тэатра. Пасля даволі працяглай паспяховай кар’еры ў нацыянальным кінематографе Тоні Сервіла ў канцы 2000-ых гадоў здабыў і міжнародную славу, зняўшыся ў галоўных ролях у фільмах лідараў новага пакалення італьянскіх рэжысёраў Паала Сарэнціна (роля Джуліа Андрэоці ў фільме «Дзівосны») і Матэа Гароне (роля боса мафіі Франка ў фільме «Гамора»). Абодва фільмы былі намініраваны на «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафестывалю. Выбітным дасягненнем акцёра стала роля старэючага пісьменніка Джэпа Гамбардэлы ў фільме Паала Сарэнціна «Вялікая прыгажосць», за якую ён атрымаў другую ў сваёй кар’еры Еўрапейскую кінапрэмію найлепшаму еўрапейскаму акцёру.

Іншы бок творчасці Тоні Сервіла — пастаноўка опер, сярод якіх «Муж у роспачы» (італ.: Il marito disperato) Даменіка Чымарозы і «Фідэліа» Людвіга ван Бетховена ў оперным тэатры Сан-Карла (Неапаль) і «Барыс Гадуноў» Мадэста Мусаргскага ў тэатры Сан-Карлуш (Лісабон).

Зноскі

  1. Toni Servillo // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 9 ліпеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Оперныя дырыжоры Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Неапаль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў