Тлушча́нка звычайная[3] (Pinguicula vulgaris) — шматгадовая травяністая расліна; тыпавы від[4] роду Тлушчанка сямейства Плывунцовыя (Lentibulariaceae).
![]() | ||||||||||
![]() | ||||||||||
Кветкі |
Шматгадовыя травяністыя расліны з вельмі кароткім карэнішчам.
Лісце амаль сядзячае, сабрана ў прыкаранёвую разетку, даўгавата-эліптычнай формы, звужаныя да асновы, 2—4 см даўжынёй і 0,6—2 см шырынёй, з жалезістай-клейкай светла-зялёнай верхняй паверхняй.
Кветкі размяшчаюцца на адным або некалькіх, спачатку густа пакрытых дробнымі валасінкамі, кветканосах 5—17 см вышынёй, панікшым. Кубачак, пакрыты рэдкімі кароткімі жалезістымі валасінкамі, складаецца з яйкападобных або даўгавата-эліптычных тупазавостраных долей. Вяночак сіне-фіялетавага колеру, 15—20 мм даўжынёй разам са шпорцам, зеў пакрыты даволі доўгімі бялёсымі валасінкамі. Шпорац шылападобнай формы, амаль у два разы карацей астатняй часткі вяночка.
Плод — каробачка авальна-шарападобнай формы. Насенне 0,7 × 0,1 см, светла-карычневага колеру.
Харчаванне тлушчанак ўладкована прасцей, чым у расіц (Drosera). Паверхня іх лісця ліпкая, запар пакрытая залозкамі, адны з якіх выпрацоўваюць цукар, каб прыцягнуць насякомых, а іншыя — стрававальныя ферменты, каб пераварыць іх. Для дробных насякомых хапае эфекту прыліпання. Калі ж здабыча буйная, тлушчанка можа трохі згарнуць свой ліст (але не цалкам, як робіць расіца).
Растуць на багністых лугах, балотах.
Натуральны арэал віду распасціраецца ў Еўразіі ад Заходняй Еўропы да Далёкага Усходу Расіі і Японіі, у Амерыцы від распаўсюджаны на паўночным усходзе ЗША і ў Канадзе. Апісаны з Заходняй Еўропы.