wd wp Пошук:

Таўрагней

Таўра́гней[1] (літ.: Tauragnai; традыцыйная беларуская назва — Таўрагіны[2][3]) — мястэчка ў Літве, на возеры Таўрагнас. Цэнтр староства Уцянскага раёна Уцянскага павета. Насельніцтва на 2011 год — 473 чалавек. Знаходзяцца за 17 км на паўднёвы ўсход ад Уцяны.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Таўрагіны датуецца 1373 годам, калі тут існаваў драўляны замак. У 1387 годзе вялікі князь Ягайла перадаў іх Віленскаму біскупству. У 1433 годзе крыжакі спалілі замак. Пад 1498 годам упамінаецца першы касцёл.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Таўрагіны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. На 1669 год тут было 40 двароў, на 1775 год — 28.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Таўрагіны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні. На 1859 год у мястэчку было 25 будынкаў, дзейнічаў касцёл, працавалі вінакурня і бровар.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Таўрагіны занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Таўрагіны апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Славутасці

Могілкавая капліца

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. таксама Таўрогыні
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 74.
  4. Krzywicki J. Tauroginie // Słownik geograficzny… T. XII. — Warszawa, 1892. S. 264.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Уцянскага раёна
Катэгорыя·Таўрагнейская сянюнія
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Мястэчкі Літвы